19 жнiўня 2019, панядзелак, 7:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Байдэн: Я зрабіў бы Украіну прыярытэтам замежнай палітыкі

5
Байдэн: Я зрабіў бы Украіну прыярытэтам замежнай палітыкі
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ЗША агучыў комплекс захадаў для стрымлівання Крамля.

Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джозаф Байдэн гатовы зрабіць Украіну прыярытэтам замежнай палітыкі ў выпадку перамогі.

Рада міжнародных дачыненняў ЗША (CFR) апытала кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі (усяго іх намінуецца 24) аб іх пазіцыях і намерах супрацьстаяць расейскай агрэсіі супраць Украіны.

"Я зрабіў бы Украіну прыярытэтам замежнай палітыкі", - заявіў Джо Байдэн, цытуе Голас Амерыкі.

"У вайсковай сферы я даў бы дапамогу ад ЗША ў сферы бяспекі, уключаючы зброю, каб узмацніць здольнасць Украіны абараняцца. Я таксама б пашырыў паспяховае навучанне ўзброеных сіл Украіны, пачатае адміністрацыяй Абамы-Байдэна", - дадаў ён.

"У эканамічнай сферы я працаваў бы над павелічэннем заходніх дырэктыўных інвестыцый і падтрымліваў бы энэргетычную незалежнасць Украіны ад Расеі, асабліва калі "Паўночны струмень 2» будзе пабудаваны ў гэтым годзе, што значна перашкодзіць доступу Украіны да расейскага газу", - сказаў Байдэн.

Ён удакладніў таксама: "Я б гарантаваў, каб дапамога ЗША Украіне давалася толькі пры ўмове антыкарупцыйных рэформаў, уключаючы прызначэнне сапраўды незалежных антыкарупцыйных пракурораў і судоў”.

"Я падтрымаў бы значна больш магутную ролю ЗША разам з Францыяй і Нямеччынай у перамовах з Расеяй. Каб дыпламатыя працавала, нам патрэбны большы вагар што да Масквы, і гэта азначае больш шчыльнае супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі і хаўруснікамі, каб Расея плаціла вялікую плату за вайну, якая працягваецца ва Украіне", - заявіў Байдэн.

"Наша стратэгічная мэта - падтрымаць эвалюцыю дэмакратычнай, адзінай, суверэннай Украіны і прымусіць Крэмль плаціць за сталыя напады на міжнародны парадак", - дадаў ён.

Нагадаем:

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах Амерыкі адбыцца 3 лістапада 2020 года. Яны стануць 59-мі выбарамі прэзідэнта ЗША.

Выбарцы выберуць прэзідэнцкіх выбарнікаў, якія, у сваю чаргу, абяруць новага прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША праз калегію выбарцаў.

Партыі вылучаюць кандыдатаў па выніках праймерыз.

Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе ўдзельнічаць у будучых выбарах.

Калі Трампа не абяруць паўторна, у ЗША будзе 46-ы прэзідэнт.