28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША падвоілася колькасць прыбытковых нафтавых кампаній

1
У ЗША падвоілася колькасць прыбытковых нафтавых кампаній

Цяпер краіна займае першае месца ў свеце ў здабычы «чорнага золата».

За апошнія тры месяцы колькасць амерыканскіх нафтавікоў, якія працуюць у плюс, падвоілася. Калі па выніках першага квартала прыбытак паказалі 40% незалежных нафтавых кампаній з ЗША, то да канца другога квартала дзель прыбытковых кампаній дасягнула 80%. Такі вынік зафіксавалі падлікі, праведзеныя газетай The Wall Street Journal c дапамогай сэрвісу FactSet, паведамляе РБК.

Адначасова падвоілася і колькасць кампаній са свабодным грашовым струменем. Так называюць сітуацыю, пры якой кампанія траціць менш грошай, чым зарабляе ад штодзённай дзейнасці. З 23% у першым квартале дзель такіх нафтавікоў падскочыла да 40% у другім квартале. У лік найбольш паспяховых кампаній у гэтым параметры увайшоў гігант ConocoPhillips.

Амерыканскім нафтаздабытчыкам удалося нарасціць даходы за кошт павелічэння здабычы, піша The Wall Street Journal. Цяпер ЗША займае першае месца ў свеце ў здабычы нафты. У гэтай краіне здабываюць па 12 млн барэляў за дзень.

Гэтыя звесткі фіксуюць вынікі другога квартала і не адлюстроўваюць дынаміку ліпеня і жніўня. У гэтыя месяцы нафта прыкметна патаннела. У выніку інвестары пачалі пазбаўляцца ад акцый нафтаздабывальных кампаній з ЗША.

Яшчэ адной прычынай скепсісу біржавых гульцоў сталі вялікія пазыкі такіх кампаній. На гэтым тыдні адзін з нафтаздабытчык - Х'юстанскі Sanchez Petroleum Corp - абвясціў сябе банкрутам. Кампанія зрабіла гэта пасля таго, як не змагла заплаціць $43 млн трымальнікам сваіх аблігацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках