24 красавiка 2024, Серада, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя тэрміны рамонту звышсакрэтнай расейскай субмарыны «Лашарык»

5
Названыя тэрміны рамонту звышсакрэтнай расейскай субмарыны «Лашарык»

Падчас пажару на ёй загінулі 14 маракоў.

Аднаўленне падводнага апарата АС-31 («Лашарык»), пашкоджанага ў выніку пажару ў Баранцавым моры 1 ліпеня, пачнецца ўвосень у Цэнтры суднарамонту «Зорачка» (Северадзвінск Архангельскай вобласці). Пра гэта паведаміла ТАСС крыніца ў абаронна-прамысловым комплексе РФ.

«Гэтай восенню «Лашарык» адбуксуюць для правядзення рамонту на «Зорачку», - сказаў суразмоўца агенцтва. Ён удакладніў, што «на першым этапе з апарата адпампуюць ваду і правядуць дэфектацыю тытанавага корпуса і ўнутраных памяшканняў, пасля будзе складзены тэхнічны праект на рамонт і аднаўленне».

Да рамонту будуць прыцягнутыя спецыялісты ЦКБ марской тэхнікі «Рубін» (распрацоўнік часткі абсталявання) і «Севмаша» (вытворца апарата).

Суразмоўца ТАСС паведаміў, што, паводле папярэдніх ацэнак, сістэмам глыбакаводнага апарата прычыненая істотная шкода. «Можна казаць, што агнём сур'ёзна пашкоджана і падлягае замене радыёэлектроннае абсталяванне, аўтаматыка, акустычнае і навігацыйнае абсталяванне, сістэмы жыццезабеспячэння», - сказаў ён. Пакуль не зразумела, наколькі моцна пацярпеў тытанавы корпус станцыі.

Як паведаміла ТАСС іншая крыніца ў абаронна-прамысловым комплексе, на «Севмашы» вырабяць новыя тытанавыя часткі корпуса для замены пашкоджаных пажарам.

ТАСС не валодае афіцыйным пацвярджэннем прадстаўленай крыніцамі інфармацыі.

Нагадаем, што 1 ліпеня 2019 года на глыбакаводнай станцыі ВМФ Расеі адбыўся інцыдэнт у Баранцавым моры, у выніку якога загінулі 14 афіцэраў-падводнікаў, сямёра з іх - капітаны першага рангу, двое - Героі Расеі. Гэта самая маштабная аварыя такога кшталту за апошнія гады і першая, калі ў цэнтры ўвагі апынуўся новы звышсакрэтны апарат расейскага флоту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках