18 красавiка 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хацкевіч звольнены з пасады галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»

3
Хацкевіч звольнены з пасады галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»
АЛЯКСАНДР ХАЦКЕВІЧ
ФОТА: EPA

Разам з трэнерам-беларусам таксама сыходзіць увесь трэнерскі штаб каманды.

Кіеўскае «Дынама» звольніла галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча. Разам з ім таксама сыходзіць увесь трэнерскі штаб першай каманды, паведамляе сайт клуба.

«Дынама» (Кіеў) дзякуе Аляксандру Хацкевічу і ягоным памочнікам за праведзеную цягам больш чым двух гадоў працы і зычыць поспехаў у далейшай дзейнасці. Пра тое, хто будзе працаваць з камандай далей, будзе паведамлена пазней», - гаворыцца на афіцыйным сайце ўкраінскага клуба.

Напярэдадні ўкраінская каманда вылецела з Лігі чэмпіёнаў пасля нічыёй на хатнім полі ў матчы з бельгійскім «Бруге» (3:3). Першы паядынак скончыўся паразай бела-блакітных з лікам 0:1.

Нагадаем, беларускі спецыяліст займаў пасаду настаўніка «Дынама» з чэрвеня 2017 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках