23 верасня 2019, панядзелак, 2:32
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Белстат будзе лічыць па-новаму, колькі п'юць беларусы

18
Белстат будзе лічыць па-новаму, колькі п'юць беларусы

Цяпер методыка будзе ўлічваць не толькі набыты ў крамах алкаголь.

У Беларусі зацверджаная новая методыка разліку агульнага аб'ёму спажывання алкаголю, паведамляе БелТА.

Цяпер методыка будзе ўлічваць не толькі набыты ў крамах алкаголь, але і напоі хатняга прыгатавання, спіртное, прывезенае з-за мяжы, нехарчовыя спіртазмяшчальныя вадкасці і алкаголь без беларускай акцызнай маркі.

- У нашай краіне разлік спажывання алкаголю раней ажыццяўляўся толькі ў частцы зарэгістраванага спажывання алкаголю, незарэгістраванае ацэньвалі экспэрты СААЗ. Цяпер разлічваецца агульны аб'ём спажывання зарэгістраванага і незарэгістраванага алкаголю ў абсалютным алкаголі на душу насельніцтва ва ўзросце 15 гадоў і старэй, - патлумачыла начальніца галоўнага ўпраўлення статыстыкі паслуг і ўнутранага гандлю Белстата Ірына Чыгірова.

Пры разліку спажывання незарэгістраванага алкаголю ўлічваюцца звесткі абследаванняў насельніцтва ў пытаннях спажывання алкаголю, экспэртныя ацэнкі аб спажыванні незарэгістраванага алкаголю на падставе інфармацыі аб затрыманні і канфіскацыі алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі, вынікі матэматычнага мадэлявання.