24 красавiка 2024, Серада, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БелАЭС засакрэцілі пажар?

25
На БелАЭС засакрэцілі пажар?
ФОТА: AFP

У сетцы з'явіўся дакумент, у якім распавядаецца пра пажар у тунэлі камунікацыі.

Сёння блогер NEXTA ў сваім Telegram-канале распавёў пра чарговы інцыдэнт на будоўлі БелАЭС у Астраўцы:

- А ці ведаеце вы, што на Беларускай АЭС, якая будуецца пад Астраўцом, не так даўно быў пажар? Мы таксама не ведалі - выпадкова выявілі гэты факт, гартаючы службовыя дакументы энэргетыкаў. Усё здарылася яшчэ 12 траўня, а «самая адкрытая ў свеце» прэс-служба МНС гэтую інфармацыю схавала.

Гарэў тады тунэль камунікацый (праз яго павінны праходзіць важныя кабелі) глыбока пад зямлёй - на адзнацы мінус 7,2 метра. А прычынай пажару стала тое, што маляр-тынкоўшчык наважыў пакурыць побач з адкрытай ёмістасцю, у якой знаходзіўся гаручы растваральнік.

На месца выязджалі пажарныя МНС, якія ўсё патушылі, а факт пажару на АЭС іх начальства ад грамадскасці засакрэціла.

Вы сапраўды думаеце, што ў выпадку аварыі з выкідам радыяцыі будзе неяк інакш? Не ў той мы краіне жывём, дзе нам сказалі б праўду.

Прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі пракаментаваў паведамленне Telegram-канала NEXTA пра пажар на БелАЭС для сайта Office Life.

«Калі вы пачытаеце дакумент, то зразумееце, што гэта не пажар. Гэта было ўзгаранне растваральніка ў ёмістасці, як і напісана ў дакуменце», - заявіў ён.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках