20 красавiка 2024, Субота, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі «чарнобыльскую гарэлку»

23
Навукоўцы стварылі «чарнобыльскую гарэлку»

Сталі вядомыя падрабязнасці.

Навукоўцы стварылі першую ў свеце «чарнобыльскую гарэлку», у складзе якой будуць збожжа і вада з Чарнобыльскай зоны. Як інфармуе replyua.net са спасылкай на BBC News Украіна, незвычайны алкагольны напой называецца Atomik, а яго аўтары - прафесар Джым Сміт з Портсмуцкага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) і даследчыкі, якія шмат гадоў працавалі каля ЧАЭС і вывучалі, як тэрыторыя аднаўляецца пасля аварыі.

Даследнікі распавялі, што стварэнне такога напою пачыналася з вырошчвання збожжа на адной з мясцовых ферм. Пры гэтым прафесары сцвярджаюць, што новы алкаголь не больш радыеактыўны, чым любы іншы спіртны напой. Спачатку зерне было забруджанае, як і вада з Чарнобыльскай зоны, але потым прадукты ачысцілі і на выхадзе гарэлка атрымалася вельмі чыстай.

Пры гэтым у Дзяржаўным агенцтве кіравання Чарнобыльскай зонай распавялі, што навукоўцы вырабілі толькі эксперыментальную партыю, і для вытворчасці алкаголю была выкарыстаная вада з свідравін, якія знаходзяцца ў зоне адчужэння. Дыстыляваную гарэлку пазней разводзілі мінеральнай вадой з ваданоснага пласта ў Чарнобылі. Адзначаецца, што хімічны склад гэтай вады вельмі падобны на склад грунтавых вод французскага рэгіёну Шампань.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках