28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Policy Digest: Пуцін стаў сімвалам прыніжэння Расеі

7
Policy Digest: Пуцін стаў сімвалам прыніжэння Расеі

Колькасць «чорных лебедзяў» для РФ у найбліжэйшай будучыні будзе расці.

З таго часу, як Уладзімір Пуцін прыйшоў да ўлады 20 гадоў таму, Расея страціла свой уплыў у Грузіі, на Балканах і ва Украіне. Масква закрыла ўсе расейскія вайсковыя базы за мяжой, акрамя Сірыі, і NATO пашырыла свой уплыў да межаў Расеі.

Аб гэтым піша выданне International Policy Digest (пераклад - sprotyv.info).

Нягледзячы на гэтыя фатальныя страты, крамлёўскія прапагандысты прадаўжаюць выстаўляць Уладзіміра Пуціна адным з найвялікшых геапалітычных геніяў усіх часоў. У рэчаіснасці, рэйтынгі адабрэння расейскага прэзідэнта нядаўна ўпалі да гістарычнага ўзроўню. Асноўная прычына ў тым, што давер Расеі да свайго прэзідэнта значна ўпаў праз супярэчлівую пенсійную рэформу, а таксама праз спад эканомікі. У канцы мінулага года расейскі ўрад абвясціў аб сваёй пастанове падвысіць пенсійны ўзрост крыху ніжэй сярэдняй працягласці жыцця сярэдняга расейца. Згодна з новым нарматыўным актам, расейскі дзяржаўны пенсійны ўзрост будзе падвышаны для мужчын з 60 да 65 гадоў да 2028 года і для жанчын з 55 да 63 гадоў да 2034 годзе. Паводле статыстычных звестак, чаканая працягласць жыцця мужчын пры нараджэнні ў Расеі складае 65,3, а для жанчын - 77 гадоў.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін і Крэмль, магчыма, ужо страцілі нязменную падтрымку расейскай моладзі. Нядзіўна, што, паводле апытання, праведзенага ў снежні 2018 года, 41 адсотак маладых расейцаў заявілі, што маюць намер эміграваць.

Адна з галоўных праблем для расейскага лідара палягае ў тым, што ён больш не можа разыгрываць карту Крыма дзеля палітычнай выгады. Хоць уключэнне Крыма ў склад Расейскай Федэрацыі ў 2014 годзе прывяло да значнага павышэння рэйтынгу адабрэння расейскага прэзідэнта, праз пяць гадоў гэтае пытанне было азмрочанае шырока распаўсюджанымі эканамічнымі цяжкасцямі. Акрамя таго, Крым наўрад ці зможа кампенсаваць страты Украіны. Пакуль ва ўладзе знаходзіўся папярэднік Пуціна Барыс Ельцын, Расея ўтрымлівала Украіну на сваёй геапалітычнай арбіце. Пасля падзей на Майдане ў Кіеве ў 2013-2014 гадах Расея страціла свой уплыў на Украіну.

Пуцін таксама страціў Грузію пасля так званай рэвалюцыі руж у Тбілісі ў 2003 годзе. Праз пяць гадоў Расея ваявала і перамагла ў кароткай вайне з былой савецкай рэспублікай, якая страціла кантроль над двума рэгіёнамі - Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. Расея прызнала гэтыя ўтварэнні незалежнымі дзяржавамі, але Грузія засталася пад сферай уплыву Захаду. Аднак, апалагеты Пуціна схільныя апісваць гэта як вялізную перамогу. На іх думку, аднаўленне кантролю над Чачэніяй з'яўляецца яшчэ адным вялікім дасягненнем Пуціна. Аднак да пачатку канфлікту этнічныя расейцы складалі прыкладна 20 адсоткаў насельніцтва Чачэніі. Пасля пуцінскай «перамогі» ў 2000 годзе колькасць расейцаў у Чачэнскай Рэспубліцы ўпала да ўзроўню, меншага за два адсоткі. Чачэнія па-ранейшаму ў значнай ступені субсідуецца Масквой, і няма надзеі стаць эканамічна самадастатковай у цяперашніх палітычных варунках.

Акрамя страт у былым Савецкім Саюзе, Расея за Пуціным страціла свой уплыў і на Балканах. У 2003 годзе Крэмль загадаў расейскім міратворчым сілам пакінуць Боснію і Герцагавіну і Косава. З тых часоў большасць балканскіх краін альбо ўступілі ў ЕЗ і NATO альбо актыўна вялі перамовы аб чаленстве. Расея, з другога боку, закрыла свае вайсковыя базы ў Азербайджане, на Кубе, у Грузіі ды Узбекістане, у той час як NATO падышла да межаў Расеі пасля таго, як Літва, Эстонія і Латвія далучыліся да альянсу ў 2004 годзе.

На думку некаторых расейскіх аналітыкаў, адказнасць за катастрофу субмарыны «Курск» нясе Уладзімір Пуцін. Атамная падводная лодка «Курск» затанула ў Баранцавым моры пасля выбухаў на борце 12 жніўня 2000 года, прыкладна праз тры месяцы пасля першага тэрміну Пуціна. Яго крытыкавалі за тое, што ён застаўся ў адпачынку ў Сочы, вярнуўшыся ў Крэмль толькі праз пяць дзён пасля гібелі. Прайшло яшчэ чатыры дні, перш чым ён адправіўся ў паўночны порт Мурманск, дзе каардынаваў выратавальную аперацыю. Са слоў крытыкаў, як галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Пуцін быў абавязаны ведаць аб фатальных вайскова-марскіх вучэннях, якія былі найбуйнейшымі ў постсавецкай гісторыі Расеі.

За апошнія дваццаць гадоў Расея сутыкнулася з многімі іншымі трагедыямі і геапалітычнымі прыніжэннямі. Хутчэй за ўсё, у найбліжэйшыя гады яна сутыкнецца з яшчэ большай колькасцю бедстваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках