19 красавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як напраўду падаражэе «камуналка» для беларусаў

6
Як напраўду падаражэе «камуналка» для беларусаў
ФОТА З САЙТА KP.BY

Улады заявілі, што ў 2019 годзе камуналка даражэць не будзе, але гэта не зусім так.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў заявіў, што тарыфы на паслугі ЖКГ у 2019 годзе падвышацца не будуць. Нягледзячы на гэта, будучай восенню «камуналка» будзе даражэйшай, чым вясной 2019 года. Чаму, разабралася Intex-press.

Ацяпленне каштавацьме амаль на 10% даражэй

Апошнім разам паслугі ЖКГ у Беларусі даражэлі з 1 чэрвеня: тады выраслі кошты цеплавой энэргіі: ацяпленне і падагрэў вады.

Падвышэнне тарыфу на падагрэў вады мы ўжо адчулі ў ліпеньскіх і жнівеньскіх рахунках. А вось за ацяпленне новымі коштамі мы пачнём плаціць тады, калі пачнецца ацяпляльны сезон. Кошт 1 Гкал цеплавой энэргіі з 1 чэрвеня вырас з 16,9259 да 18,4831 рубля. А гэта значыць, што будучай восенню ацяпленне стандартнай «двухпакаёўкі» на 48 квадратных метраў каштавацьме блізу 22 рублёў за месяц (замест 20 рублёў вясной гэтага года).

Для дармаедаў «камуналка» падаражэе ў разы

Яшчэ больш, чым для ўсіх астатніх беларусаў, з надыходам ацяпляльнага сезона падаражэе ацяпленне для непрацуючых беларусаў. З 1 студзеня 2019 года людзі, не занятыя ў эканоміцы, плацяць згодна са стоадсоткавымі тарыфамі за падагрэў вады, а з 1 кастрычніка 2019 года дадасца ацяпленне і газ (калі ён выкарыстоўваецца для абагрэву).

Напрыклад, калі непрацуючы беларус з'яўляецца ўласнікам аднапакаёвай кватэры (30 квадратных метраў), плата за ацяпленне ў яго будучай восенню складзе блізу 65 рублёў на месяц. Увесну гэтага года за ацяпленне такой жа кватэры непрацуючы беларус плаціў блізу 12 рублёў. Атрымліваецца, ацяпленне для людзей, не занятых у эканоміцы, падаражэе больш, чым у 5 разоў.

Калі для абагрэву жылля выкарыстоўваецца газ, яго таксама непрацуючым людзям давядзецца аплачваць поўным коштам.

Поўныя тарыфы за некаторыя паслугі ЖКГ ужываюць не да ўсіх гультаёў. Плаціць цалкам трэба толькі непрацуючым уласнікам і наймальнікам жылля. Пры гэтым чальцы сям'і ўтрыманца, якія пражываюць у гэтай жа кватэры, аплачваюць сваю долю «камуналкі» льготнымі тарыфамі.

Калі ж у кватэры жыве некалькі непрацуючых, і адзін з іх з'яўляецца яе ўласнікам, плаціць паводле поўных тарыфаў трэба ўсім незанятым, а не толькі гаспадару жылля. А калі дармаед жыве ў кватэры, уласнікам якой з'яўляецца чалавек, які працуе, то «камуналку» ў такім жыллі цалкам налічваюць згодна з льготнымі тарыфамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках