19 красавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уільям Тэйлар: Найбліжэйшым часам адбудзецца некалькі сустрэч Трампа і Зяленскага

Уільям Тэйлар: Найбліжэйшым часам адбудзецца некалькі сустрэч Трампа і Зяленскага

Павераны ў справах ЗША распавёў, у якім фармаце яны будуць праходзіць.

Павераны ў справах ЗША ва Украіне Уільям Тэйлар чакае, што пасля серыі сустрэч Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа стасункі паміж Украінай і Злучанымі Штатамі ўмацуюцца.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю, апублікаваным у «Европейской правде».

Ён адзначыў, што ў найбліжэйшыя тыдні чакаецца некалькі сустрэч Трампа і Зяленскага.

«У Варшаве ці ў Нью-Йорку будзе кароткая сустрэча. Гэта будзе магчымасць для прэзідэнтаў сказаць «Hello!» адзін аднаму, асабіста абмяняцца прывітаннямі. Магчыма - падзяліцца адной-дзвюма ідэямі», - сказаў Тэйлар.

Паўнавартасная сустрэча, выказаў надзею пасол, адбудзецца праз месяц ці два ў Вашынгтоне.

«Вось менавіта тут будуць рэальныя, змястоўныя перамовы прэзідэнтаў. Мы чакаем, што пасля гэтай серыі сустрэч стасункі ЗША і Украіны ўзмоцняцца. Што прэзідэнты пагутараць, ацэняць падтрымку, якую ЗША надаюць Украіне, і пацвердзяць, што гэтая падтрымка будзе захоўвацца», - адзначыў ён.

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што, на ягоную думку, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зможа дасягнуць дамоўленасці з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках