Міхаіл Грабоўскі: Хай маладыя хлопцы даводзяць, як будуць глядзецца на фоне «Дынама»
1- 15.08.2019, 12:53
- 7,774
Галоўны трэнер клуба пракаментаваў удзел у Кубку Салея.
Галоўны трэнер менскага «Дынама» Міхаіл Грабоўскі падзяліўся меркаваннем аб удзеле каманды ў Кубку Салея, паведамляе pressball.by:
- Для нас гэта чарговы этап падрыхтоўкі да сезону. Ёсць магчымасць праверыць хлопцаў. Уважліва паглядзім, як падысці да гэтага матчу, каму з гульцоў даць шанец. Каб вызначыцца да старту сезона, якая каманда будзе гуляць.
- З кім хацелі б згуляць у паўфінале?
- Ды ў прынцыпе без розніцы. Таму што наш трэнерскі штаб ставіць толькі высокія задачы. Будзем рабіць усё, каб перамагчы ў гэтым матчы. А так як «Дынама-Мінск» і «Дынама-Маладзечна» - гэта клубы з адной назвай, будзе цікава паглядзець на ўсіх гульцоў.
- Ці ёсць імавернасць, што «Дынама» папоўняць гульцы, якія будуць супрацьстаяць камандзе ў Кубку Салея?
- Думаю так. Асабліва ў першым матчы. Няхай маладыя хлопцы даводзяць, як будуць глядзецца на фоне «Дынама». Калі хтосьці сябе праявіць, то чаму не? Будзем размаўляць.
- Ці плануеце выкарыстоўваць легіянераў?
Думаю, згуляюць, а ў якім матчы - не магу сказаць. Хацелася праглядзець на большую колькасць маладых гульцоў у гэтых гульнях. Зразумець, ці могуць яны гуляць у гэтай камандзе.