25 красавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыюш Блашчак: Варшаўская бітва была адной з тых, якія вызначалі лёс свету

3
Марыюш Блашчак: Варшаўская бітва была адной з тых, якія вызначалі лёс свету
МАРЫЮШ БЛАШЧАК
ФОТА: EAST NEWS

Польшча святкуе Дзень Войска Польскага.

15 жніўня Польшча святкуе Дзень Войска Польскага. У гонар дзяржаўнага і нацыянальнага свята, у 99-ю гадавіну Варшаўскай бітвы, міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак, камандаванне Войска Польскага, дэпутаты, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і духавенства ўзнеслі даніну памяці загінулым героям, паведамляе «Радыё Польшча».

Міністр Марыюш Блашчак падкрэсліў, што «99 гадоў таму Польшча заступіла шлях экспансіі бальшавіцкай Расеі». «Нашы прадзеды абаранілі незалежнасць польскай дзяржавы, якая знаходзілася ў небяспецы, але абаранілі таксама Еўропу ад ўварвання бальшавікоў. Варшаўская бітва была адной з тых бітваў, якія вырашалі лёс свету. Польшча атрымала ў ёй перамогу, дзякуючы рашучасці і мужнасці ўсяго народа. Побач з жаўнерамі Войска Польскага ў гэтай бітве ўдзельнічалі добраахвотнікі, школьнікі, студэнты і капланы».

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны падкрэсліў, што поспех быў дасягнуты выдатна арганізаваным польскім войскам. «Варшаўская бітва названая «Цудам над Віслай». Гэта сапраўды быў цуд, бо Божы прывід быў да нас добразычлівым. Але гэта бітва была выдатна падрыхтаваная польскім войскам з пункту гледжання планаў, рухомасці войска і эфектыўнай выведкі», - дадаў Марыюш Блашчак.

Варшаўская бітва або «Цуд над Віслай» мела вызначальнае значэнне для захавання незалежнасці Польшчы і перакрэсліла планы распаўсюду камунізму ў Еўропе. Ключавую ролю адыграў манеўр Войска Польскага пад камандаваннем Юзэфа Пілсудскага, які прымусіў Чырвоную армію адступіць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках