28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Троцкі: Запусціць БелАЭС - значыць добраахвотна пагадзіцца на другі Чарнобыль

12
Валянцін Троцкі: Запусціць БелАЭС - значыць добраахвотна пагадзіцца на другі Чарнобыль
Валянцін Троцкі

Кандыдат у дэпутаты распавёў, чым небяспечная атамная афера Лукашэнкі.

Валянцін Троцкі, які вылучаецца ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах ад партыі «Народная Грамада» і БНК - дыпламаваны інжынер-электрык. Тэрміновую службу ён служыў на дэсантным караблі, які дастаўляў атамныя набоі на Новую Зямлю, дзе праводзіліся выпрабаванні савецкіх ядзерных бомбаў. Пасля службы Валянцін Троцкі працаваў інжынерам на заводзе ў Северадзвінску, дзе будавалі падводныя атамныя лодкі.

Ён, у адрозненне ад А. Лукашэнкі, добра ведае розніцу паміж «бочкай» і ёмістасцю, у якой знаходзіцца рэактар. Ашуканства, хлусня, утойванне ўладай пастаянных аварый і здарэнняў на будаўнічай пляцоўцы АЭС робіць усіх беларусаў і жыхароў суседніх краін закладнікамі злачыннай палітыкі дзяржавы. Запусціць Астравецкую АЭС - значыць добраахвотна пагадзіцца на другі Чарнобыль.

Першую частку размовы з кандыдатам у дэпутаты ад партыі «Народная Грамада» і БНК, можна паглядзець тут.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках