28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягор Жукаў: Не ведаю, ці стану свабодным я, але Расея дакладна стане

3
Ягор Жукаў: Не ведаю, ці стану свабодным я, але Расея дакладна стане
Ягор Жукаў
ФОТА: NOVAYAGAZETA.RU

Мацней усіх спрыяе павелічэнню колькасці прыхільнікаў апазіцыі расейская ўлада.

У Расеі Масгарсуд пакінуў пад арыштам студэнта Вышэйшай школы эканомікі Ягора Жукава. Раней яго змясцілі пад варту паводле справы, якую следства звязвае з вулічнымі акцыямі 27 ліпеня і называе «масавымі беспарадкамі». Суддзі для вынясення пастановы спатрэбілася крыху менш за дзве гадзіны - «адмовіць, падстаў няма», піша «Эхо Москвы».

Падтрымаць фігурантаў так званай «маскоўскай справы» ў Масгарсуд прыйшлі не менш за 200 чалавек, знакаміты рэпер Oxxxymiron, нядаўнія кандыдаты - Аляксандр Салаўёў, студэнты ВШЭ. Сістэма пропуску ў залу відавочна прабуксоўвае і да наплыву такой масы людзей прыставы былі не гатовыя.

Суддзя Таццяна Дададова звярталася да Жукава праз відэасувязь, ён у СІЗА. Адвакат Леанід Салаўёў заявіў шэраг хадайніцтваў і даручэнняў: пра асабісты ўдзел Жукава, а не праз відэаканферэнцсувязь, даведку пра наяўнасць грошай для закладу - 2 мільёны пагадзіўся даць рэпер Oxxxymiron, паручыцельства ад яго, Любові Собаль, Пятра Верзілава, Чулпан Хаматавай, Аляксея Венедыктава, Дзмітрыя Муратава, Арыны Барадзіной і яшчэ блізу 600 такіх паручальніцтваў, а таксама адкрыты ліст 300 выкладчыкаў ВШЭ, студэнтам якой з'яўляецца 21-гадовы Жукаў.

Дарэчы, у цэлым шэрагу паручыцельстваў і далучэнні да справы адкрытага ліста з подпісамі 300 выкладчыкаў і прафесараў ВШЭ было адмоўлена. У ім, між іншым, гаварылася, што Ягор Жукаў пераследуецца за выхад на мірнае шэсце, права на якое гарантуе грамадзянам расейская Канстытуцыя. Следчы ў паседжанне не з'явіўся, і абвінавачванне было прэзентаванае толькі пракурорам. Ягор Жукаў застанецца пад вартай да 27 верасня.

Ягор Жукаў, размова на судзе 15 жніўня:

У маіх дзеяннях 27 чысла, вядома ж, не было нічога, што апісваецца «масавымі беспарадкамі», бо я са сваіх асабістых перакананняў уважаю такога роду дзеянні як мінімум дурнымі, няправільнымі, неэфектыўнымі, і як максімум - я сапраўды проста гэтага не ўчыняў.

Самае страшнае, што можа здарыцца з чалавекам у маёй сітуацыі - гэта забыццё. Веру - не забудзеце. Ёсць істотная розніца паміж шэсцем, няхай нават несанкцыянаваным, і масавымі беспарадкамі. Я нічога не падпальваў і не граміў у той дзень. Я не нападаў на супрацоўнікаў Расгвардыі і паліцыі ў той дзень. Я не зрабіў ніякага гвалту ў той ці нейкі іншы дзень. Таму што гвалт супраць сіл аўтарытарных рэжымаў - гэта як мінімум неэфектыўна. Я глыбока ў гэта веру, таму і абвінавачванні паводле такога артыкула здаюцца мне ўдвая дзіўнымі.

Я хачу падзякаваць нашым улада – тым людзям, па волі якіх я знаходжуся ў СІЗА - за тое, што іх дзеянні надзялілі мяне такой грамадскай падтрымкай, якой без іх я б наўрад ці калі-небудзь валодаў. За тое, што яны змясцілі мяне ў месца, дзе ў мяне з'явілася магчымасць развіць устойлівасць свайго характару. Цяпер я прадметна і не па чутках ведаю ўсе ключавыя мінусы расейскай турэмнай сістэмы, якая мае патрэбу ў больш хуткім рэфармаванні.

Але больш за ўсё я хачу падзякаваць нашай уладзе за той велічэзны аб'ём працы, які яны выконваюць кожны дзень у дыскрэдытацыі саміх сябе. Сапраўды, складана знайсці каго-небудзь, хто мацней спрыяе павелічэнню колькасці прыхільнікаў апазіцыі, чым расейская ўлада.

Гледзячы на тое, што цяпер адбываецца ў Маскве, ды і ў краіне агулам, можна з упэўненасцю сказаць: Расея немінуча імкнецца да свабоды. Не ведаю, ці стану свабодным я, але Расея дакладна стане.

Чакаю самага горшага ўсё ж. І таму, калі раптам адбудзецца нешта менш, чым 8 гадоў, то я буду рады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках