20 красавiка 2024, Субота, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Чавускія вяскоўцы вырошчваюць гіганцкія памідоры

7
Відэафакт: Чавускія вяскоўцы вырошчваюць гіганцкія памідоры
СКРЫНШОТ З ВІДЭА ТРК МАГІЛЁЎ

Памідоры ўзважылі пры журналістах.

Жыхары Чавускага раёна вырошчваюць гіганцкія памідоры. Кожны плод - вагой блізу і больш за 700 грамаў. У марах у сялян - вырошчваць кілаграмовыя таматы, піша mogilev.online.

Аліна і Руслан Філімонавы - прыватныя сельскія гаспадары, якія вырошчваюць кветкі і гародніну. У іх добры ўраджай. Пра рэкорды яны не думаюць, але на просьбу журналістаў узважылі толькі што сарваны з галінкі спелы памідор. Высветлілася, ён важыць 776 грамаў.

Дарэчы, самы вялікі ў свеце тамат выгадаваў жыхар Мінесоты. І важыў той тамат амаль 4 кілаграмы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках