20 красавiка 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвегія выявіла радыяцыйнае забруджванне на мяжы з Расеяй

4
Нарвегія выявіла радыяцыйнае забруджванне на мяжы з Расеяй

У паветры выявілі радыеактыўны ёд.

Нарвежскае агенцтва радыяцыйнай і ядзернай бяспекі праз некалькіх дзён пасля аварыі на палігоне пад Архангельскам выявіла ў паветры каля мяжы з Расеяй радыеактыўны ёд. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на заяву на сайце агенцтва dsa.no.

Як адзначаецца ў паведамленні рэгулятара, зафіксаваны ўзровень радыяцыі не нясе вялікай пагрозы для людзей або навакольнага асяроддзя.

Там не ўпэўненыя, ці звязана гэта з аварыяй на палігоне ў Расеі.

«Цяпер немагчыма вызначыць, ці можа апошняе вымярэнне быць звязана з аварыяй на вайсковым палігоне пад Северадзвінскам», - гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

«Нязначная колькасць радыеактыўнага ёду выяўлена ў паветры на нашай паветраачышчальнай станцыі ў Сванхоўдзе ў паўночнай частцы Нарвегіі. Зафіксаваны ўзровень з'яўляецца нізкім і не нясе вялікай пагрозы для людзей або навакольнага асяроддзя», - гаворыцца ў заяве рэгулятара.

Адзначаецца, што замеры былі зробленыя ў перыяд з 9 да 12 жніўня, іх вынік супастаўны з вынікамі папярэдніх вымярэнняў. Падобны ўзровень Нарвегія фіксуе 6-8 раз у год.

Як вядома, 8 жніўня пад Архангельскам выбухнуў рухавік ракеты. У Расатаме заявілі, што пяцёра супрацоўнікаў карпарацыі загінулі пры выпрабаванні «новага спецвырабу».

Пазней паведамлялася, што ўзровень радыяцыі ў Северадзвінску Архангельскай вобласці (РФ) пасля выбуху ракеты перавысіў норму ў 4-16 разоў.

Жыхарам пасёлка Ньёнакса, што непадалёк ад ракетнага палігона пад Архангельскам (Расейская Федэрацыя), дзе адбыўся выбух рэкамендавалі пакінуць дамы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках