18 красавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Вялікабрытаніі заявіла яшчэ пра адну ахвяру атручвання ў Солсберы

5
Паліцыя Вялікабрытаніі заявіла яшчэ пра адну ахвяру атручвання ў Солсберы
ФОТА: GETTY IMAGES

Пацярпеў паліцэйскі.

Больш чым праз год пасля гучнага атручвання ў брытанскім Солсберы Скотленд-Ярд паведаміў пра чацвёртую ахвяру інцыдэнту. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Evening Standard.

У паліцыі заявілі, што афіцэр паліцыі Уілтшыр падпаў пад уздзеянне невялікай колькасці смяротнага нервова-паралітычнага рэчыва. Пасля атрымання «належнай медыцынскай дапамогі» супрацоўнік, які не быў названы, неўзабаве вярнуўся да працы.

Афіцэр браў удзел у аперацыі брытанскіх сіл, якая праводзілася ў адказ на атручэнне былога двайнога агента РФ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў сакавіку мінулага года. Адразу пасля ўдзелу ў аперацыі ў паліцэйскага ўзялі ўзоры крыві, але толькі цяпер удалося пацвердзіць, што ва ўзятым узоры быў знойдзены «Навічок».

«Судова-медыцынская экспертыза была праведзеная ў рамках расследавання, якое было беспрэцэдэнтным па сваёй складанасці і маштабу і ў якім задзейнічаны тысячы ўзораў. Супрацоўнікі працягваюць цесна супрацоўнічаць з навукоўцамі і экспэртамі, каб старанна і метадычна прааналізаваць і вывучыць існыя ў нас довады», - заявілі ў Скотленд-Ярдзе.

«Афіцэр быў паінфармаваны і працягвае атрымліваць падтрымку ад Уілтшырскай паліцыі разам з іншымі афіцэрамі і супрацоўнікамі, якія пацярпелі ад падзей у Солсберы і Эймсберы летась».

Акрамя Сяргея і Юліі Скрыпаль у выніку атручвання 4 сакавіка мінулага года пацярпеў таксама сяржант паліцыі. Яны былі ў крытычным стане.

Лондан сцвярджае, што замах на Скрыпаля арганізаваў Крэмль, і ўсклаў адказнасць за тое, што адбылося асабіста на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Масква зняпраўджвае абвінавачванне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках