19 красавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гібралтар наважыў вызваліць іранскі танкер

Гібралтар наважыў вызваліць іранскі танкер
ФОТА: BALTICSHIPPING.COM
СУПЕРТАНКЕР GRACE 1

Танкер быў затрыманы больш за месяц таму.

Улады Гібралтару вызвалілі затрыманы ў пачатку ліпеня іранскі танкер Grace 1, які западозрылі ў перавозцы сырой нафты ў Сірыю ў парушэнне санкцый Еўрапейскага Звязу. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Як адзначае газета Gibraltar Chronicle, пастанова мясцовых уладаў была прынятая праз некалькі гадзін пасля таго, як ЗША папрасілі Гібралтар падоўжыць затрыманне танкера. Амерыканскае Міністэрства юстыцыі зрабіла запыт, у якім папрасіла канфіскаваць танкер. Падстаў для такіх дзеянняў афіцыйны Вашынгтон не ўдакладніў.

Удзень 15 жніўня ўлады Гібралтару вызвалілі з-пад арышту капітана і трох чальцоў экіпажа Grace 1, але танкер да 16:00 паводле мясцовага часу (17:00 паводле Менску) заставаўся пад арыштам да пастановы суда

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках