Мінкульт Беларусі выдаткуе амаль мільён рублёў у фільм на тэму Чарнобыля
27- 15.08.2019, 19:16
- 19,341
Здымкі фільма пачнуцца ў верасні гэтага года.
Мінкульт Беларусі выдаткуе амаль 910 тысяч рублёў у мастацкі фільм на тэму Чарнобыля, інфармуе officelife.media.
У тэндары перамагла кампанія MediaCube. Агульны бюджэт можа скласці амаль 1,3 млн рублёў. Здымкі фільма пачнуцца ў верасні гэтага года, а выхад на экраны чакаецца ў пачатку 2020 года.
На патрабаванне Міністэрства культуры не менш за 70% супрацоўнікаў здымачнай групы павінны быць беларускімі грамадзянамі.