18 красавiка 2024, Чацвер, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Маслюкова: Завод у Светлагорску хутчэй запусціцца ў космас

12
Алена Маслюкова: Завод у Светлагорску хутчэй запусціцца ў космас

Што адбываецца на заводзе беленай цэлюлозы, які разарваў дамову з Кітаем?

Канец супрацоўніцтва. Светлагорскі цэлюлозны камбінат скасаваў дамову з пекінскай кампаніяй «China CAMC Engineering», што амаль дзесяцігоддзе будавала прадпрыемства, аднак так і не змагла наладзіць на ім вытворчасць, паведамляе «Белсат».

Ці здолеюць беларусы запусціць завод самастойна без смуродных выхлапаў? І ў чым прычына правалу кітайскіх інвестыцый?

Употай ад незалежных журналістаў акцыянеры Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната пастанавілі: пагадненне з кітайскай карпарацыяй разарваць. Завод беленай цэлюлозы будавалі 9 гадоў замест 5, а працаваць ён так і не пачаў.

Светлагорскі завод - не адзіны такі няўдалы праект. Кантракт з кітайскім падрадчыкам летась разарвала Добрушская папяровая фабрыка. Мадэрнізацыя кітайскімі фірмамі абодвух нашых цэментных заводаў так і не вывела іх з шэрагаў стратных. Пасля масавых пратэстаў закрыўся акумулятарны завод у Берасці.

Там, дзе трэба зарабляць, нашы чыноўнікі выяўляюцца непрыдатнымі. Кітаю Беларусь завінавацілася ўжо 3,3 мільярда даляраў. На чарзе - новы праект: пабудова ў Менску нацыянальнага футбольнага стадыёна. Спартовы аб'ект коштам 200 мільёнаў даляраў Пекін абяцае пабудаваць бясплатна.

Алена Маслюкова, грамадская актывістка, Светлагорск:

«Людзі, якія працуюць на заводзе, аднойчы мне напісалі, калі я спытала, што там адбываецца (да канца года ж, здаецца, збіраюцца яго запусціць): «Запусціць можна ўсё. Але гэты завод хутчэй запусціцца ў космас».

Варта даводзіць завод да розуму? Журналісты спыталі жыхароў Светлагорску:

«Толькі трэба навесці парадак: каб выкіды былі не таксічнымі для нашага горада».

«Для здароўя ён шкодны. А чыста эканамічна ён, вядома, патрэбны».

«У плане эканамічнага абгрунтавання - гэта плюсік, у плане экалогіі - гэта тоўсты мінус».

«А што гэта смярдзіць? Гэта хіба што адмыслова пусцілі!»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках