29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі студэнт падаў заяўку на пікет супраць «закона аб адтэрміноўцы»

12
Беларускі студэнт падаў заяўку на пікет супраць «закона аб адтэрміноўцы»
Фота: tut.by

Кіраўніцтва каледжа перапалохалася.

Навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Аляксей Майсееў падаў заяўку ў Магілёўскі гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету супраць «закона аб адтэрміноўцы». Яго мэта - праінфармаваць грамадзян аб новым законе, які тычыцца службы ў войску, паведамляе «Радыё Свабода».

«Хочацца неяк супрацьстаяць гэтаму закону, а многія людзі, мабыць, баяцца падаваць заяўкі на такія акцыі. Я наважыў не чакаць, калі з неба ўпадуць смелыя людзі», - сказаў Аляксей Майсееў.

З ягоных слоў, на ініцыятыву адрэагавала адміністрацыя каледжа.

«Мяне выклікалі ў каледж што да правядзення пікету. Дырэктар таксама спрабаваў даць мне «рэкамендацыі», што гэтага рабіць не варта, бо на мне будзе нейкае «таўро» і навошта падстаўляць каледж. Спрабавалі мне растлумачыць непазбежнасць службы ў войску і што я туды пайду пры ўсякім раскладзе, то бок, якая розніца тады», - сказаў Аляксей.

Атрымаць каментар у дырэктара каледжа Алега Бахановіча не ўдалося, ён патлумачыў, што «заняты».

Паводле новага закона адтэрміноўка ад войска для атрымання адукацыі будзе надавацца толькі адзін раз. У Мінабароны новаўвядзенні патлумачылі недахопам прызыўнікоў і адзначылі, што новыя правілы дазволяць кожны год набіраць на 4,5 тысячы жаўнераў болей, чым раней.

Імідж беларускага войска значна пацярпеў пасля «справы Коржыча».

3 кастрычніка 2017 года 21-гадовага шарагоўца Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі са звязанымі нагамі і нацягнутай на галаву цішоткай у склепе медроты вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Некалькі яго таварышаў па службе гаварылі на судзе, што чулі, быццам цішотка была заматаная скотчам. Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадстве, яна была на асабістым кантролі ў Лукашэнкі. Маці загінулага жаўнера Святлана Коржыч стала сімвалам барацьбы з дзедаўшчынай.

Расследаванне справы Коржыча доўжылася блізу 9 месяцаў. Ва ўсёй Беларусі прайшлі дзясяткі судоў у сувязі з дзедаўшчынай ў войску.

Лукашэнка ўжо падпісаў «закон аб адтэрміноўцы», ён увайшоў у дзеянне з 10 жніўня. Такім чынам, восеньскі прызыў пачнецца ўжо паводле новых правіл. Гэта азначае, што некаторыя хлопцы-магістранты замест вучобы пойдуць служыць.

Кампанія «Пратэст BY» паведамляла, што рыхтуе ў Менску на пачатку восені масавы мітынг супраць «закона аб адтэрміноўцы».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках