19 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча гатовая падтрымаць вайсковую місію ЗША ў Персідскай затоцы

Польшча гатовая падтрымаць вайсковую місію ЗША ў Персідскай затоцы
ЯЦЭК ЧАПУТОВІЧ
ФОТА: GETTY IMAGES

Варшава гатовая ўдзельнічаць у ахове караблёў пад кіраўніцтвам ЗША.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч нямецкім СМІ, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Zeit.

Яцэк Чапутовіч заявіў аб «свайго кшталту падтрымцы з боку Польшчы», не ўдакладніўшы дэталі.

Заява прагучала за два тыдні да візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Польшчу.

Сітуацыя ў Персідскай затоцы, дзе Іран учыніў напады на некалькі караблёў, патрабуе адказу, сказаў Чапутовіч.

«Гэта вельмі сур'ёзная сітуацыя, мы супрацоўнічаем з нашымі партнёрамі: Злучанымі Штатамі Амерыкі, Брытаніяй», - адзначыў ён.

Нагадаем, у пачатку жніўня Вялікая Брытанія заявіла, што далучаецца да ўзначаленай Злучанымі Штатамі місіі ў бяспецы на моры ў Персідскай затоцы для абароны гандлёвых суднаў, якія праходзяць праз Армузскую пратоку.

Як вядома, у мінулым месяцы Іран захапіў брытанскі танкер у Армузскай пратоцы за нібыта парушэнне тэрытарыяльных вод. Гэта адбылося пасля таго, як брытанцы арыштавалі блізу Гібралтара іранскі танкер, абвінаваціўшы ў парушэнні санкцый супраць Сірыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках