16 красавiка 2024, aўторак, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненні ў Кашміры: Пакістан паведаміў аб загінулых

1
Сутыкненні ў Кашміры: Пакістан паведаміў аб загінулых

Індыя і Пакістан абвінавацілі адзін аднаго ў адкрыцці агню.

На лініі кантролю ў Кашміры ўспыхнулі сутыкненні, пасля таго як Нью-Дэлі 5 жніўня скасаваў асаблівы статус спрэчнага рэгіёну Джаму і Кашмір. Як у пятніцу, 16 жніўня, паведаміла агенцтва AP са спасылкай на пакістанскіх вайскоўцаў, менш чым за 24 гадзіны колькасць ахвяр сярод мясцовых жыхароў і жаўнераў узброеных сілаў (ВС) Пакістана дасягнула шасці, паведамляеdw.com .

Прадстаўнік пакістанскіх УС генерал-маёр Асіф Гафур напісаў у Twitter 16 жніўня, што «яшчэ адзін адважны сын нашай зямлі развітаўся з жыццём падчас выканання службовых абавязкаў» у населеным пункце Батал.

Раней 15 жніўня пакістанскія вайскоўцы паведамілі, што «ў выніку агню, адкрытага індыйскімі» вайскоўцамі загінулі два мясцовыя жыхары і тры жаўнеры з Пакістана. Паводле звестак Ісламабада, у адказ агнём «забітыя пяць індыйскіх жаўнераў, шмат параненых, прычыненая шкода абарончым бункерам».

Індыя не пацвярджае звестак аб ахвярах

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад індыйскага боку пакуль не паступала. Прэс-сакратар Мінабароны Індыі падпалкоўнік Дэвендэр Ананд абвінаваціў ВС Пакістана ў «нічым не справакаваных мінамётных абстрэлах і стральбе». Індыйскія вайскоўцы «далі адпаведны адказ», адзначыў ён, пры гэтым нічога не паведаміўшы пра ахвяр.

Улады Пакістана 7 жніўня панізілі ўзровень дыпламатычных стасункаў з Індыяй пасля таго, як тая скасавала асаблівы статус штата Джаму і Кашмір.

Нью-Дэлі 5 жніўня скасаваў асаблівы статус спрэчнага рэгіёну Джаму і Кашмір, прапісаны ў канстытуцыі Індыі. У канцы ліпеня цэнтральныя ўлады пачалі ўводзіць у штат, дзе захоўваецца нестабільная палітычная абстаноўка, дадатковы кантынгент з 10 тысяч вайскоўцаў. Урад штата 2 жніўня заклікаў турыстаў і паломнікаў-індусаў як мага хутчэй пакінуць яго.

Прычына канфлікту ў Кашміры

Афіцыйны Ісламабад назваў дзеянні індыйскіх уладаў «незаконнымі і аднабаковымі». Тэрыторыя Кашміра застаецца прадметам спрэчкі паміж Індыяй і Пакістанам з 1947 года, калі Лондан, надаўшы незалежнасць Брытанскай Індыі, падзяліў яе на дзве дзяржавы паводле рэлігійнай прыкметы. Абедзве краіны ажыццяўляюць адміністрацыйнае кіраванне асобнымі раёнамі Кашміра.

Паколькі ў індыйскай частцы Кашміру моцныя сепаратысцкія настроі, Індыя традыцыйна размяшчае ў рэгіёне вялікую колькасць ваенізаваных і паліцэйскіх фармаванняў. Нью-Дэлі бесперапынна абвінавачвае Ісламабад у падтрымцы сепаратыстаў, Пакістан зняпраўджвае гэтыя абвінавачванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках