29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызнаўся, што баіцца за «Атлант»

34
Лукашэнка прызнаўся, што баіцца за «Атлант»

Дыктатар хоча паглядзець, што робіцца ў краіне з «белай тэхнікай».

Лукашэнка мае намер дэталёва разабрацца ў працы завода «Атлант». Пра гэта дыктатар заявіў сёння, наведваючы яго падшэфную гаспадарку «Шапчыцы-агра» ў Старадарожскім раёне, піша БелТА.

Лукашэнка пацікавіўся працай завода, яго фінансавымі паказчыкамі, узроўнем заробку, аб'ёмамі вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Правадыр сказаў, што ў будучыні плануе пабываць на «Атланце» і падрабязней азнаёміцца з яго працай.

«Паглядзім глыбей, што адбываецца. Я хачу паглядзець, што ў нас наогул з «белай» тэхнікай робіцца»", - адзначыў ён. Са слоў дыктатара, у яго ёсць «ўнутраная насцярожанасць і боязь» за «Атлант».

«Але з гэтым мы на месцы разбяромся, на «Атланце», - дадаў Лукашэнка. Правадыр таксама звярнуў увагу, што канкурэнцыя на сусветным рынку расце, на эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне могуць адбіцца і разлад у стасунках паміж ЗША і Кітаем, таму трэба быць гатовымі да ўсіх складанасцяў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках