25 красавiка 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Беларуснафты» ўзніклі фінансавыя праблемы

4
У «Беларуснафты» ўзніклі фінансавыя праблемы

Усяму віной - «брудная» нафта з Расеі.

Вытворчаму аб'яднанню «Беларуснафта» давялося шукаць дадатковыя крыніцы фінансавання ў сувязі з паступленнем забруджанай нафты. Пра гэта было заяўлена на радзе прадпрыемства, на якой падводзіліся вынікі першага паўгоддзя 2019 года. Вытрымкі з матэрыялаў пасяджэння рады апублікаваныя ў апошнім нумары газеты «Нафтавік», якую выдае «Беларуснафта», піша tut.by са спасылкай на БелаПАН.

Намеснік генеральнага дырэктара ў забеспячэнні вуглевадароднай сыравінай і рэалізацыі прадукцыі «Беларуснафты» Аляксандр Каморнікаў падчас пасяджэння паведаміў, што на працу вытворчага аб'яднання ў першым паўгоддзі «істотна паўплывала выяўленае ў красавіку падвышэнне ўзроўню ўтрымання хларыдаў у нафце, якая паступае з Расеі ».

«З прычыны гэтага транзіт расейскай нафты нашай краінай быў абмежаваны, а Рэспублікай Польшча спынены. Транспартавання нафты па забруджаным адцінку не было цягам красавіка-чэрвеня 2019 года. Гэта запатрабавала ад «Беларуснафты» развязання пытанняў з контрагентамі і пошуку дадатковых крыніц фінансавання», - адзначыў Каморнікаў.

Нагадаем, у красавіку было выяўлена падвышанае ўтрыманне дыхларэтану ў расейскай нафце, якая паступіла ў Беларусь. Каб пазбегнуць аварыі, нафтаперапрацоўчыя заводы знізілі вытворчасць нафтапрадуктаў і іх экспарт.

У другім квартале праз «брудную» нафту ў трубаправодзе Расея недапаставіла ў Беларусь 630 тысяч тон якаснай нафты, што таксама прывяло да скарачэння аб'ёму вытворчасці нафтапрадуктаў.

Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка ў канцы чэрвеня заявіў журналістам, што калі не атрымаецца дамовіцца з Расеяй аб кампенсацыі шкоды ў сувязі з патрапляннем у трубаправод няякаснай нафты, пытанне будзе разглядацца праз суд.

«Што да ўпушчанай выгады, тут, мабыць, відавочна, што гэта пытанне ў выпадку недасягнення дамоўленасцяў будзе разглядацца з сумежным расейскім бокам праз суд», - патлумачыў журналістам Ляшэнка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках