25 красавiка 2024, Чацвер, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Аляксандрам Канюком захісталася крэсла?

31
Пад Аляксандрам Канюком захісталася крэсла?
АЛЯКСАНДР КАНЮК
ФОТА: ВІКТАР ТАЛОЧКА

За якія хібы генпракурора могуць адправіць у адстаўку.

На сустрэчы са старшынём Следчага камітэта Іванам Наскевіч Лукашэнка выказаў прэтэнзіі не толькі да працы ягонай установы.

Яшчэ больш ад Аляксандра Лукашэнкі паводле справы галоўнага інжынера МЗКЦ дасталася Аляксандру Канюку.

«Я з генеральным пракурорам буду разбірацца, чаму ён так «наглядае» за крымінальнымі справамі і за выкананнем закона. Гэта не справа. Мы да людзей павінны ставіцца па-чалавечы», - абурыўся правадыр краіны.

Udf.by распавядае, за што апошнія гады крытыкавалі Аляксандра Канюка.

Папрокі ў ігнараванні парушэнняў правоў грамадзян

Нагодай для крытыкі стала сітуацыя з інжынерам Андрэем Галавачом. Але гэта не адзіны яркі прыклад апошняга часу.

Калі ў траўні супрацоўнікі міліцыі зладзілі аблаву на цыганоў, пракуратура не спяшалася рэагаваць. Толькі калі Лукашэнка адправіў кіраўніцу Адміністрацыі прэзідэнта прасіць прабачэння ў грамадзян, Канюк распавёў аб дзеяннях «працоўнай групы», але не выпусціў магчымасці падкрэсліць: «Што самае цікавае, няма ніводнай скаргі ад цыганскай супольнасці». Сам генпракурор з цыганамі пастанавіў не сустракацца: «Мы не сталі хваляваць людзей».

У выніку праверкі ў генпракуратуры заявілі, што міліцыя не ўчыняла незаконных дзеянняў у дачыненні да цыганоў.

Асаблівыя стасункі з сілавікамі

Судзіце самі. Нават Лукашэнка папракнуў генпракурора за адсутнасць рэакцыі на дзеянні Следчага камітэта ў выпадку са справай галоўнага інжынера МЗКЦ.

Гісторыя стасункаў Канюка з МУС і былым міністрам Ігарам Шуневічам яшчэ больш дзіўная.

Генпракурор адмаўляўся каментаваць заяву кіраўніка МУС аб «прафесійнай помсце» ў сітуацыі з байкерамі і рэагаваць на яго словы пра «дзіравых» грамадзянах.

З нагоды жорсткіх затрыманняў у Дзень Волі-2017 (у тым ліку выпадковых мінакоў) Канюк заявіў:

«Нашы праваахоўныя органы значна карэктней дзейнічалі, чым у іншых краінах».

Аб рэакцыі на аблаву супрацоўнікаў міліцыі на цыганоў ужо было сказана вышэй.

Рэпрэсіўныя ініцыятывы

Некалькі гадоў таму генпракурор заявіў, што «катэгарычна не згодны» з тым, што з крымінальнага заканадаўства трэба прыбраць адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць - маўляў, яшчэ за савецкім часам гэты артыкул фігураваў у законе як «спекуляцыя». Прапанову кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы ён назваў «піяр-ходам праграмістаў». Як вядома, пасля ўсё ж правялі частковую дэкрыміналізацыю артыкула 233 КК.

Канюк таксама выступаў супраць публікацыі дэкларацый чыноўнікаў аб даходах і маёмасці, хоць гэтую пастанову падтрымліваў нават Лукашэнка:

«Навошта гэта рабіць? Задавальняць абывацельскую цікаўнасць пра тое, у каго што ёсць?»

Праўда, нядаўна генпракурор змяніў сваю пазіцыю: «Прэзідэнт казаў пра тое, што людзі павінны ведаць пра чыноўнікаў: што ў іх ёсць, за што яны жывуць, якія ў іх будынкі, машыны і г.д. Гэта нармальная сусветная практыка, нічога дзіўнага тут няма».

А вось ініцыятывы самога Канюка палохалі іншых. Вышэй згадвалася аб адказнасці журналістаў, а ў мінулым годзе генпракурор выступаў за ўвядзенне крымінальнай адказнасці за недакладную інфармацыю ў інтэрнэце: «Часам форумы - гэта бруд».

Адступленне ад прынцыпаў

Аляксандр Канюк вядомы тым, што практычна не каментуе гучныя затрыманні і не высвятляе сітуацыю. Неяк ён сказаў: «Як суддзя і ўжо як пракурор ведаю, што існуюць пэўныя рэчы: пакуль не будзе вынесены прысуд, інфармацыю трэба старацца даваць больш карэктна, таму што гэта людзі. Не выключаны апраўдальны прысуд у дачыненні да кагосьці, а мы ўжо дамо інфармацыю. Гэта вельмі непрыемна і чалавеку, і сям'і».

Але, напрыклад, пару гадоў таму генпракурор так распавёў пра затрыманне бізнэсоўца Эрнэста Аляксеева: «Вы, напэўна, чулі пра апошнія гучныя справы. Арышт Аляксеева - гэта ўсё ў тым жа кантэксце, гэта адзін з махляроў, злодзеяў, па-іншаму кажучы, які значныя сумы краў у дзяржавы, вывеў іх праз афіляваныя сістэмы за мяжу. Частку перавёў на незразумелыя фірмы. Проста злодзей. Ён арыштаваны, знаходзіцца ў Менску, панясе пакаранне».

Дарэчы, інфармацыі пра суд над бізнэсоўцам дагэтуль няма.

Генпракурор таксама распавядаў аб праверцы ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду: «Шкоду прычыніў і асабіста Данкверт».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках