19 красавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец з сякерай біў вітрыны гіпермаркета

16
Берасцеец з сякерай біў вітрыны гіпермаркета
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Міліцыя распачала агонь.

Як паведамляе МУС, уночы 17 жніўня 18-гадовы берасцеец разбіў сякерай шкляныя дзверы крамы. Патрапіўшы ўнутр, ён пайшоў біць вітрыны гандлёвых павільёнаў.

Спрацавала сігналізацыя. Да месца здарэння імгненна выбыла група затрымання аддзела Дэпартамента аховы. Міліцыянты прасілі яго кінуць сякеру і добраахвотна здацца, але маладзён не рэагаваў і ішоў на іх з сякерай. Праваахоўнікі пачалі страляць у паветра - толькі тады хлопец спалохаўся і спыніўся.

Яго затрымалі. Распачатая крымінальная справа за хуліганства (ч.1 арт.339 КК РБ). Хлопцу пагражае да 3 гадоў калоніі. У момант здарэння наведвальнікаў у краме не было.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках