19 красавiка 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе адбыўся пажар у гатэлі: загінулі восем чалавек, 10 пацярпелі

4
У Адэсе адбыўся пажар у гатэлі: загінулі восем чалавек, 10 пацярпелі
Иллюстрационное фото

Пажар пачаўся ў пральні ўкраінскага гатэля.

Уночы ў суботу, 17 жніўня, у адэскім гатэлі Токіо Стар адбыўся пажар.

Са звестак Дзяржаўнай службы Украіны ў надзвычайных сітуацыях, загінулі восем чалавек, 10 пацярпелі, паведамляе «Новое время».

«А палове на другую ночы ў ДСНС паступіла паведамленне аб пажары. Узгаранне адбылося на другім паверсе, агонь ахапіў 1000 кв м», - гаворыцца ў паведамленні.

Ліквідаваць пажар удалося а 04:32 раніцы.

ФОТА: ODESSA.ONLINE
ФОТА: ODESSA.ONLINE

Як паведамляе мясцовае выданне Оdessa.online, са слоў пастаяльцаў гатэля, пажар пачаўся ў пральні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках