19 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Hill: Аўтарытарызм - гэта картачны дамок

The Hill: Аўтарытарызм - гэта картачны дамок

Гандлёвае пагадненне паміж ЗША і Вялікабрытаніяй можа дапамагчы прыцягнуць Крэмль да адказнасці.

Паколькі Крэмль у гэтым месяцы душыў пратэсты ў Маскве, ён выразна дае зразумець усім патэнцыйным іншадумцам, што Уладзімір Пуцін гатовы бязлітасна пераследваць сваіх апанентаў як дома, так і за мяжой. Меркаванае атручванне лідара апазіцыі Аляксея Навальнага і рэпрэсіі ў дачыненні да дэманстрантаў - толькі апошнія штрыхі ў агульнай карціне. У яе таксама ўваходзяць умяшанне ў выбары, хакерскія аперацыі, забойствы за мяжой (у тым ліку якое скончылася амаль фатальна атручванне былога афіцэра расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі ў ангельскім Салсбэры) і іншыя цёмныя прыёмы, якімі ўвесь час карыстаецца Расея, якая ўсё больш нахабна вядзе сваю ўнутраную і замежную палітыку, піша The Hill, (пераклад - inosmi.ru).

Адміністрацыя Трампа і новы ўрад Барыса Джонсана ў Вялікабрытаніі павінны, не марнуючы часу, асудзіць апошні ўсплёск палітычнага гвалту Крамля. Нягледзячы на Brexit і турбулентную амерыканскую палітыку, ЗША і Вялікабрытанія павінны памятаць, у якім духу яны дзейнічалі, калі далучыліся да некалькіх дзясяткаў еўрапейскіх краін і Канады, выслаўшы больш 150 расейскіх шпіёнаў і дыпламатаў пасля хімічнай атакі на Скрыпаля.

Але ЗША і Вялікабрытанія могуць — і павінны - рабіць больш. Тое, як Джонсан бачыць канцэпцыю "глабальнай Брытаніі", найперш мае на ўвазе гандлёвую дамову з ЗША, на якую будуць абапірацца новыя дачыненні, заснаваную на адкрытасці, справядлівасці і праве. Візіт Джона Болтана на гэтым тыдні дэманструе, што ЗША гатовыя над гэтым працаваць. Пры гэтым адміністрацыя Трампа і ўрад Джонсана павінны гарантаваць — разам з Кангрэсам — што пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЗША і Вялікабрытаніяй будзе адпавядаць новаму еўраатлантычнаму стандарту, які дадасць нашай агульнай эканоміцы вагу для барацьбы з шэрай агрэсіяй, аўтарытарызмам і карупцыйнай сліззю, якая зыходзіць ад клептакратый накшталт Расеі.

Аўтарытарызм - гэта картачны дамок, заснаваны на хісткай сістэме заступніцкіх дачыненняў. З дапамогай сяброў і сямейнікаў грошы часта пераводзяцца за межы Расеі. Успомніце пра сябра Пуціна Сяргея Ралдугіна, тоўстага віяланчэліста-мільярдэра, якога выкрылі ў скандале з «панамскімі дакументамі». У той час як Пуцін імкнецца стварыць вобраз усемагутнага цара, які на Захадзе часта слепа прымаецца на веру, праўда ў тым, што яго аўтарытарная сістэма кіравання цалкам залежыць ад адданасці ягоных паплечнікаў. У абмен на лаяльнасць гэтым хаўруснкіам дазваляецца квітнець і ўладкоўвацца на Захадзе. Усё гэта фінансуецца крывавымі грашыма, што паступаюць ад хабараў, аўтакратычнага ўраду і агрэсіўных дзеянняў краіны ад Ідліба і Салсбэры да Данбаса. Прыбярыце што-небудзь з гэтага ўраўнення - і пуцінскі рэжым пачне раскідвацца.

Калі ЗША і Вялікабрытанія хочуць укласці дамову аб свабодным гандлі, які найлепшым чынам будзе адлюстроўваць асаблівыя стасункі, яны могуць зрабіць гэта з дапамогай самай магутнай зброі, якая толькі ёсць у свабодных дэмакратый - доступу да нашых эканомік і нашагаладу жыцця. Для пачатку ў дамову можна было б закласці некаторыя элементы двухпартыйнага законапраекта "Аб супрацьдзеянні апанентам Амерыкі з дапамогай санкцый" (CAATSA).

Напрыклад, CAATSA змяшчае пункт аб тым, што санкцыі трэба накладваць на людзей, якія дапамагаюць праводзіць “значныя ўгоды, у тым ліку якія ўводзяць у зман грамадскасць” усім людзям, на якіх ужо накладзеныя санкцыі, а таксама іх “мужам, дзецям, братам або сёстрам”. Кажучы простай мовай, дзякуючы гэтаму закону можна пакараць сямейнікаў і блізкіх тых людзей, якія карыстаюцца бруднымі грашыма. Хоць гэтыя сямейнікі нікога не пакрыўдзілі, ім перастаюць выдаваць візы і замарожваюць іх рахункі. Гэты пункт, распрацаваны кангрэсмэнамі Джоан Шахін (Jeanne Shaheen, дэмакратка) і Майкам Крэйпа (Mike Crapo, рэспубліканец). І ён навісае над расейскай элітай, як дамоклаў меч. Уключыўшы яго ў гандлёвае пагадненне, ЗША і Вялікабрытанія створаць структураваную сістэму санкцый, якая будзе больш відавочна дэманстраваць, што англа-амерыканскі гандаль не мае нічога агульнага з карумпаванымі алігархамі Пуціна і тымі, хто іх пераймае ва ўсім свеце.

Пераваг у такога кроку будзе тры.

Па-першае, гэта дазволіць рэагаваць прапарцыйна. Крэмль сцерпіць высылку яго дыпламатаў. Яго прыслужнікі гатовыя таксама перажыць таўро санкцый і тое, што іх не пускаюць на захад. Але з большасцю звязаных з Крамлём алігархаў і іх сем'ямі гісторыя, магчыма, іншая.

Па-другое, гэта мера прыцэльная. Яна дапамагла б максімальна павялічыць шкоду менавіта для тых, хто адказны за тое, што Расея пазбаўленая свайго законнага права быць адкрытай, мірнай еўрапейскай краінай, не закранаючы ахвяр крамлёўскай палітыкі, — расейцаў, даходы якіх за апошнія чатыры гады ўпалі на 10%.

Па-трэцяе, расейскі народ падтрымаў бы ЗША і Вялікабрытанію гэтак жа, як ён, унутрана радуючыся, напраўду падтрымліваў "Акт Магніцкага", накіраваны супраць карумпаваных расейскіх чыноўнікаў, багатыроў і наогул усіх, хто парушае правы чалавека. Гістарычна шараговыя расейцы не спачуваюць сваякам эліты, калі тыя пакутуюць. А павага расейцаў да Пуціна, якая трымаецца памылкова, і якую неабходна паменшыць, у кожным выпадку не распаўсюджваецца на багатых выпешчаных жонак і на мафіёзных прынцэс. Іх ніхто не будзе шкадаваць, бо яны разам і "цяглавая сіла" крамлёўскіх рабаванняў, і галоўныя выгадаатрымальнікі ад іх.

Разам ЗША і Вялікабрытанія атрымаюць спосаб даць здачы Крамлю за яго ўсё больш небяспечныя паводзіны. А ўлічваючы, колькі алігархаў і іх сем'яў жыве ў Лондане, да якога яны вельмі прывязаныя, у Вялікабрытаніі ёсць асабліва зручная магчымасць падарваць крытычна важныя для Пуціна стасункі са сваімі набліжанымі. Гандлёвае пагадненне паміж ЗША і Вялікабрытаніяй - гэта магчымасць за адзін раз перазагрузіць сітуацыю, прымусіўшы найбуйнейшы фінансавы цэнтр працаваць на ўмовах, якія спрыяюць дэмакратыі, добраму кіраванню і абароне правоў чалавека. Мы не павінны выпусціць яе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках