19 красавiка 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «Дажымкі»

25
Беларускія «Дажымкі»

Навошта Лукашэнка гастралюе па рэгіёнах?

Па выніках года можна правесці «Дажымкі». Са слоў эканаміста, пасля візіту Лукашэнкі ў Магілёўскую вобласць і камунікацыі з жыхарамі Касцюковічаў пачынае вымалёўвацца цікавая перспектыва на наступны год.

У праграме «Эканоміка на пальцах» Сяргей Чалы закрануў тэму паездак правадыра дзяржавы па краіне ў рамках інспекцыі праграм развіцця рэгіёнаў, піша «Салiдарнасць».

Па-першае, адзначае экспэрт, з некаторых выказванняў Лукашэнкі можна зрабіць выснову аб тым, што ўрад не пакідае спроб данесці да яго важнасць і неабходнасць правядзення структурных рэформаў. Але дарэмна. У якасці пацверджання Сяргей Чалы працытаваў публікацыю прэс-службы Лукашэнкі:

- Аляксандр Лукашэнка даручыў актуалізаваць існую праграму развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці. Прычым не адкладаць гэтую працу, а брацца за яе з сённяшняга дня. У праграме, са слоў Лукашэнкі, трэба дакладна і падрабязна распісаць усе праекты: ад арганізацыі вытворчасці і прыцягнення спецыялістаў да будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры. «Вось гэта будзе размова. І не трэба мне вашыя незразумелыя на пяцьсот ці тысячу старонак опусы, якія вы напішаце і зноў не выканаеце».

Яшчэ адно пацвярджэнне - словы Лукашэнкі пра тое, якія прадпрыемствы здольныя выцягнуць эканоміку, вымаўленыя з відавочным грэбаваннем на адрас малога бізнэсу:

- Хочаце малы, сярэдні бізнэс, індывідуальных прадпрымальнікаў - калі ласка, займайцеся. Але запомніце: патрэбныя грунтоўныя прадпрыемствы, якія могуць працаваць доўга, на прадукцыю якіх ёсць попыт на рынку. Гэта ўпэўненасць людзей. (...) Ніякія малыя, сярэднія нам шчасця не прынясуць - гэта для таго, каб заняць людзей, даць ім магчымасць працаваць. Стварайце і падтрымлівайце буйныя прадпрыемствы: прыватныя і дзяржаўныя, кааперацыі - дзе хочаце. Але толькі, каб мы разумелі, што гэта назаўжды.

- Цяжка сабе ўявіць, што цяперашні ўрад пакінуў спробы ўрада папярэдняга растлумачыць Лукашэнку важнасць структурных рэформаў. А вось вам і адказ: навошта нам опусы на пяцьсот ці тысячу старонак, распісаныя тэорыі? Павінна быць усё проста: актуалізацыя праграмы, прынятай пяць гадоў таму. Актуалізаваць, прапісаць усё падрабязна, канкрэтна, усё павінна працаваць, - выказаў меркаванне Чалы.

І зрабіў здагадку:

- Зместам паездак Лукашэнкі па рэгіёнах і будзе нешта такое. Прымалася праграма развіцця мінулай пяцігодкі. Паколькі даць справаздачу асабліва няма пра што, мы ведаем, што гэтыя пяць гадоў страчаныя, таму абвяшчаем гэтыя вынікі праграмы прамежкавымі, само мерапрыемства (інспекцыя Лукашэнка) - кантрольнае. І цяпер трэба падрабязна распісаць, што будзе далей пабудавана, зроблена і г.д.

Ключавой роляй ва ўсім гэтым, натуральна, будзе кантроль з удзелам правадыра, упэўнены эканаміст. Ён падмацоўвае гэтую ўпэўненасць яшчэ адным наглядам з нядаўняй паездкі Лукашэнкі:

- Адзін з мясцовых жыхароў сказаў: «Шчыра дзякуем за прыезд. І яшчэ раз шчыра дзякуй за тое, што вы патрабуеце. Не будзе вашай патрабавальнасці, не будзе нашай Беларусі». Гэта ўжо зусім, каб нам патлумачылі сэнс гэтых мерапрыемстваў. Задача прэзідэнта - патрабавальнасць. Душыць трэба так, каб вочы ў некаторых павылазілі. А інакш - не будзе нашай Беларусі.

Эканаміст іранізуе, што словы пра патрабавальнасць і здушэнне цалкам пасуюць для лозунгу перадвыбарнай кампаніі. А самі паездкі па рэгіёнах краіны ў канцы можна закончыць агульнанацыянальным сходам пад сімвалічнай назвай «Дажымкі».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках