25 красавiка 2024, Чацвер, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Прадажных злодзеяў-чыноўнікаў - на лесапавал

10
«Баста!»: Прадажных злодзеяў-чыноўнікаў - на лесапавал

Хай у турэмных робах аднаўляюць разбураную імі за 25 гадоў краіну.

Баста, пара мяняць лысую гуму! Луку - у адстаўку, а затым у турму на пажыццёвае! Прадажных злодзеяў-чыноўнікаў - на лесапавал. Хай у турэмных робах аднаўляюць разбураную імі за 25 гадоў краіну, піша Telegram-канал «Баста».

Мы зробім гэта цягам года. У нас ёсць рэальны план пераменаў, і нам трэба абмеркаваць яго разам з вамі. Давайце зробім гэта ў найбліжэйшыя пару месяцаў.

Мы плануем весела правесці гэты час на вуліцах і плошчах нашых гарадоў.

17 лістапада ў Беларусі пройдуць так званыя «парламенцкія выбары», і мы возьмем у іх удзел, каб пагаварыць з вамі, пазнаёміцца, абмеркаваць нашы агульныя праблемы і іх развязанне. У нас будзе магчымасць рабіць гэта падчас збору подпісаў і агітацыйнай кампаніі.

Мы - гэта суперкоманда, якая складаецца з відэаблогераў, палітычных актывістаў, журналістаў і рэгіянальных лідараў.

Мы будзем дамагацца не толькі змены ўлады, але і годнай працы для беларусаў на радзіме, а таксама дэактывацыі атамнай бомбы ў Астраўцы і закрыцця міні-Чарнобыля ў Берасці, Светлагорску і Наваполацку.

Падрабязнасці - у новым відэа блогера Алеся Круткіна:

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках