23 красавiка 2024, aўторак, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі наступствы магчымай ядзернай вайны паміж РФ і ЗША

20
Навукоўцы назвалі наступствы магчымай ядзернай вайны паміж РФ і ЗША

Поўнамаштабная ядзерная вайна прывядзе да ядзернай зімы працягласцю блізу дзесяці гадоў.

Пра гэта піша Daily Mail са спасылкай на даследаванне Ратгерскага ўніверсітэта, Нацыянальнага цэнтра атмасферных даследаванняў ЗША і Універсітэта Каларада, паведамляе РБК.

Са слоў навукоўцаў, ядзерныя выбухі прывядуць да масавых пажараў і выкідаў у атмасферу блізу 147 млн тон сажы. Акрамя таго, абмежаванні сонечнага святла прывядуць да падзення сярэдняй тэмпературы паветра на дзевяць градусаў - такая анамалія можа прадоўжыцца блізу чатырох гадоў.

Як прагназуюць экспэрты, для таго каб заслона ад сажы пачала прыкметна ачышчацца, спатрэбіцца блізу сямі гадоў, яшчэ тры гады сыдзе на аднаўленне ўзроўню сонечнага святла.

Паводле вынікаў даследавання, ядзерная вайна таксама здольная прывесці да значных ваганняў тэмпературы вады ў Ціхім акіяне, што пацягне за сабой моцныя мусоны.

Навукоўцы параўналі свае высновы з вынікамі іншай кліматычнай мадэлі для сцэнару атамнай вайны, якая была прадэманстраваная ў 2007 годзе Інстытутам касмічных даследаванняў імя Годдарда NASA. Аднак новае даследаванне ўлічвае ўздзеянне на атмасферу, якое дасягае 140 км над паверхняй Зямлі, што на 60 км больш, чым мадэль NASA.

Удакладняецца, што новая мадэль з больш падрабязным тлумачэннем аб паводзінах аэразольных часціц паказала, што аблокі сажы знікнуць хутчэй, чым гэта было прадстаўлена ў дакладзе NASA, аднак агульная ступень рэакцыі сусветнага клімату засталася ранейшай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках