20 красавiка 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская энцыклапедыя» рыхтуе выданне пра Уладзіміра Караткевіча

«Беларуская энцыклапедыя» рыхтуе выданне пра Уладзіміра Караткевіча

У выданні плануецца расказаць пра цікавыя факты, звязаныя са стварэннем буйных твораў пісьменніка.

Да канца 2019 года выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» плануе скончыць працу над энцыклапедыяй пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Пра гэта агенцтву БелТА распавяла загадчыца рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі выдавецтва Вольга Давідовіч.

Гэта будзе аднатомнае выданне на 500 старонак з вялікай колькасцю ілюстрацый. Планаваны тыраж - 1000 асобнікаў.

«Цяпер ідзе актыўны працэс падрыхтоўкі энцыклапедыі. Да працы над ёй мы прыцягнулі выкладчыкаў філфака БДУ, прафесараў, а таксама рэгіянальных аўтараў з Гародні і Гомеля - усе яны з задавальненнем адгукнуліся», - падзялілася падрабязнасцямі Давідовіч.

Плануецца, што гэта будзе класічная энцыклапедыя з персаналіямі. З кнігі можна будзе дэталёва даведацца аб асяроддзі пісьменніка: дзе хто нарадзіўся і вучыўся, кім быў і якім чынам быў звязаны з Уладзімірам Караткевічам. Таксама ў выданні плануецца расказаць пра цікавыя творчыя факты, звязаныя са стварэннем буйных твораў пісьменніка - раманаў, аповесцяў і эсэ. «У нас не стаіць задача ахапіць усю творчасць, а толькі самыя значныя моманты», - адзначыла Давідовіч.

Над ілюстрацыйным матэрыялам працуе вядомая мастацтвазнаўца Галія Фатыхава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках