28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы і апазіцыя ў Судане падпісалі дамову аб часовым урадзе

Вайскоўцы і апазіцыя ў Судане падпісалі дамову аб часовым урадзе

Кіроўная Вайсковая рада і грамадзянская апазіцыя падпісалі пагадненне аб падзеле ўлады.

Згодна з дакументам, у новую кіроўную раду ўвойдуць прадстаўнікі і вайскоўцаў і грамадзянскіх сіл, паведамляе РБК са спасылкай на ВВС.

Цырымонія падпісання праходзіць у сталіцы дзяржавы Хартуме, на ёй прысутнічаюць прэм'ер-міністры Эфіопіі і Егіпта і прэзідэнт Паўднёвага Судана. Паводле новай дамовы, у часовую кіроўную раду ўвойдуць 11 чалавек - шэсць грамадзянскіх і пяць вайскоўцаў. Яна будзе кіраваць краінай да правядзення выбараў.

Камандуючы Узброенымі сіламі краіны, намеснік кіраўніка рады генерал-лейтэнант Махамед Хамдан «Хемеці» Дагала паабяцаў выконваць умовы дамовы.

«Нават без пагаднення нам [давядзецца] працаваць у гэтым кірунку, бо гэта ў інтарэсах краіны, - заявіў вайсковец. - Таму мы павінны выконваць пагадненне, прытрымлівацца і захоўваць яго».

Беспарадкі ахапілі Судан пасля таго, як у красавіку ў выніку дзяржаўнага перавароту быў адхілены ад улады і арыштаваны дыктатар Амар аль-Башыр, які кіраваў краінай з 1993 года. Кіраванне Суданам перайшло вайсковай радзе. У траўні вайскоўцы і апазіцыя дамовіліся аб устанаўленні ў краіне пераходнага перыяду тэрмінам на тры гады. Аднак апазіцыя пачала страйк, заклікаўшы да хутчэйшага фармаванні ўрада.

У пачатку ліпеня ў шэрагу гарадоў Судана прайшлі масавыя пратэсты. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя краіны, у выніку беспарадкаў загінулі сем чалавек, з 181 пацярпелага 27 атрымалі агнястрэльныя раненні. Пазней вайскоўцы і апазіцыя дамовіліся аб стварэнні новага ўрада.

12 ліпеня ў Судане адбылася чарговая спроба дзяржаўнага перавароту. Як паведамляла Вайсковая рада, да яе былі датычныя 12 вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках