28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Пакістана і Індыі адбылася жорсткая перастрэлка

На мяжы Пакістана і Індыі адбылася жорсткая перастрэлка

На мяжы падзеленага Кашміра адбыліся ўзброеныя сутыкненні жаўнераў дзвюх краін.

На мяжы паміж індыйскай і пакістанскай часткамі Кашміра ў суботу, 17 жніўня, жаўнеры абедзвюх краін зладзілі бязлітасную перастрэлку. Прадстаўнік урада ў Нью-Дэлі заявіў пра «цяжкія» сутыкненні. Паводле непацверджаных звестак, адзін індыйскі жаўнер быў забіты. З боку Ісламабада каментарыяў пра інцыдэнт пакуль не было. Прэм'ер-міністр Пакістана Імран Хан вітаў абмеркаванне Радай Бяспекі ААН канфлікту, у якой таксама ўзяў удзел прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён заявіў аб неабходнасці зняцця напружання ў дачыненнях дзвюх краін, паведамляе DW.

На мінулым тыдні ўрад Індыі абвастрыў канфлікт у падзеленым у 1947 годзе Кашміры, выключыўшы з канстытуцыі асаблівы статус аўтаноміі для індыйскай часткі тэрыторыі. Штат Джаму і Кашмір таксама варта падзяліць і паставіць пад наўпроставы кантроль урада, наважылі ў Нью-Дэлі. Каб прадухіліць пратэсты, улады адправілі ў гэты раён яшчэ дзесяць тысяч жаўнераў. Аднак у пятніцу ў індыйскай частцы Кашміру зноў адбыліся сур'ёзныя сутыкненні паміж дэманстрантамі і паліцыяй.

Рада Бяспекі ААН упершыню за амаль 50 гадоў абмеркавала праблему канфлікту Джаму і Каўміра на спецыяльным пасяджэнні. Пакістанскі прэм'ер Хан напісаў пасля абмеркаванняў у Twitter, што ў ААН «абавязаныя» разабрацца з «пакутамі» народа Кашміра і знайсці развязанне канфлікту. У сваю чаргу Індыя намагае, што статус рэгіёну з'яўляецца ўнутранай справай. «Нам не патрэбныя міжнародныя пасярэднікі, каб распавядаць, як мы павінны весці сваё жыццё», - сказаў сталы прадстаўнік Індыі ў ААН Саед Акбаруддзін пасля пасяджэння Рады Бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках