19 красавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча зрабіла крок да скасавання візаў у ЗША

2
Польшча зрабіла крок да скасавання візаў у ЗША

Польшча і ЗША падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі мяжы і іміграцыі.

Пра гэта заявіла польскае пасольства ў Вашынгтоне, паведамляе "Европейская правда".

"Польшча і ЗША супольна зрабілі яшчэ адзін крок да нашай агульнай мэты. Дзякуючы падпісанаму сёння пагадненню мы набліжаемся да ўключэння Польшчы ў праграму бязвізавага рэжыму", - заявіла амбасадарка ЗША ў Польшчы Джарджэт Мосбахер.

Праграма візавых выняткаў ЗША ахоплівае 38 краін, у тым ліку 23 краіны Еўрапейскага Звязу. У гэтым спісе, напрыклад, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Літва, Латвія і Эстонія. Толькі Польшча, Баўгарыя, Румынія, Харватыя і Кіпр дагэтуль не адпавядаюць умовам праграмы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда спадзяецца, што справа скасавання візаў для палякаў будзе ўрэгуляваная да канца першага тэрміну кіравання прэзідэнта Дональда Трампа, то бок, да канца наступнага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках