18 красавiка 2024, Чацвер, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп - не першы амерыканскі прэзідэнт, якому спадабалася Грэнландыя

Трамп - не першы амерыканскі прэзідэнт, якому спадабалася Грэнландыя

Чаму гэтая выспа стратэгічна важная для ЗША.

Урад Грэнландыі адпрэчыў здагадкі аб тым, што выспа выстаўленая на продаж. Учора ўвечары газета Wall Street Journal паведаміла, што прэзідэнт ЗША ў гутарках са сваімі дарадцамі неаднаразова цікавіўся магчымасцю набыцця выспы, якая належыць Даніі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Аднак гэта ўжо не першы выпадак у гісторыі, калі ЗША цікавяцца купляй гіганцкай выспы, пакрытай лёдам, і размешчанай паблізу Паўночнай Амерыкі.

ФОТА: REUTERS

У 1860-х гадах дзяржсакратар ЗША ва ўрадзе Абрагама Лінкальна Уільям Генры Сцюарда, які ў той час вёў перамовы з Расеяй аб куплі Аляскі, прапанаваў таксама купіць Грэнландыю ды Ісландыю. У дакладзе, які на даручэнне адміністрацыі Эндру Джонсана тады прадставіў Дзярждэпартамэнт, гаварылася, што прыродныя рэсурсы Грэнландыі робяць яе каштоўным капіталаўкладаннем. Аднак гэтую ідэю так і не ўвасобілі ў жыццё.

У 1946 годзе, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, прэзідэнт Гары Трумэн прапанаваў Капенгагену 100 млн даляраў за куплю Грэнландыі ў сувязі з геапалітычным і стратэгічным значэннем выспы. Аднак Данія ад гэтай прапановы адмовілася.

Не прадаецца

У пятніцу на афіцыйным сайце ўрада Грэнландыі апублікавалі наступны каментар: «У нас добрыя сувязі з ЗША, і мы разглядаем гэта як знак яшчэ большай зацікаўленасці ў інвеставанні ў нашу краіну і ў магчымасці, якія мы прапануем. Зразумела, Грэнландыя не прадаецца. З прычыны неафіцыйнага характару гэтай навіны, ва ўрада Грэнландыі больш няма каментароў».

Міністэрства замежных спраў Грэнландыі апублікавала твіт, у якім гаварылася, што ўлады выспы «адкрытыя для вядзення бізнэсу, а не для продажу».

Выданне Wall Street Journal першым паведаміла ў чацвер увечары пра тое, што Дональд Трамп абмяркоўваў куплю з «рознай ступенню сур'ёзнасці».

Белы дом пакуль ніяк не пракаментаваў запыт «Голаса Амерыкі» ў сувязі з гэтай інфармацыяй.

Грэнландыя - аўтаномная дацкая тэрыторыя, размешчаная паміж Атлантычным і Паўночным Ледавітым акіянамі, на ўсход ад Канадскага арктычнага архіпелага. Грэнландыя стала тэрыторыяй Даніі ў 1814 годзе і была цалкам інтэграваная ў дацкую дзяржаву ў 1953 годзе.

Многія палітыкі высмеялі ідэю куплі Грэнландыі ў сацсетках. Дэвід Аксельрод, які займаў пасаду старэйшага дарадцы ў адміністрацыі Абамы, напісаў такі твіт: «Калі б ЗША сапраўды купілі Грэнландыю, як мяркуе прэзідэнт, ён бы пераназваў яе ў Трампландыю?»

Дацкія палітыкі, у тым ліку былы прэм'ер-міністра Ларс Лока Расмусэн, таксама адкінулі гэтую ідэю. «Гэта, мусіць, першакрасавіцкі жарт... але выказаны не ў сезон», - напісаў ён у твітэры.

Не першая купля

У 1916 годзе ЗША ў адпаведнасці з Дамовай аб Дацкай Вест-Індыі набылі ў Даніі тэрыторыю, вядомую цяпер як Амерыканскія Віргінскія Выспы. Найбуйнейшыя астравы тэрыторыі, Санта-Крус, Сэнт-Джон і Сэнт-Томаса, ператварыліся ў папулярныя турыстычныя кірункі.

ФОТА: АР

Выспы разглядаюцца як «няўключаныя тэрыторыі» ЗША - яны кантралююцца ўрадам ЗША, аднак канстытуцыя ЗША выкарыстоўваецца на гэтай тэрыторыі толькі выбарачна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках