29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт «краіны-бензакалонкі» падае ў піке

2
Экспарт «краіны-бензакалонкі» падае ў піке

Прагнозы спраўджваюцца.

Што ж, прагнозы аб тым, што Расея павольна, але ўпэўнена будзе страчваць пазіцыі сыравіннага экспарцёра-лідара, рана ці позна, але спраўджваюцца. І цяпер мы можам бачыць як Крэмль не толькі страчвае дзясяткі мільярдаў на прасяданні коштаў нафты і газу, але і на скарачэнні свайго экспарту, піша аналітычнае выданне sprotyv.info.

Халодным душам для «Газпрама» можна назваць першыя звесткі аб пастаўках газу ў Еўропу, усяго за тыдзень падзенне на 22% - да 465 млн кубаметраў за дзень! Усяго ж за 6 месяцаў 2019 года «Газпрам» экспартаваў на 4,6% газу менш, чым у мінулым годзе.

Гэтая «ластаўка» для расейскай манаполіі з'яўляецца вынікам не толькі агульнага спаду росту прамысловай вытворчасці ў ЕЗ і Нямеччыне, а таксама гандлёвай вайны паміж ЗША і КНР, так і экспансіі амерыканскага ЗПГ у Еўропу, які пакрысе выцясняе канкурэнтаў.

Дарэчы сказаць, праблемы з экспартам сыравіны ўзнікаюць не толькі ў газавай манаполіі - карміцелькі расейскага бюджэту і рэваншызму.

Сумна вядомы алюмініевы гігант «Русал» за першае паўгоддзе 2019 скараціў прыбытак да $528 млн, з $1 124 млрд у 2018-м. Па сутнасці, цяперашні прыбытак «Русала» ледзь кампенсуе падаткі і амартызацыю. Прычым выклікана такое падзенне, не дзівіцеся, ізноў жа - гандлёвай вайной ЗША і КНР, праз якую зменшыліся закупкі алюмінію Кітаем у Расеі.

Сумарна за II-і квартал 2019 Расея прасела ў экспарту сыравіны на 8,1%, а не сыравінны экспарт упаў на 5%.

І гэта калі не першая ластаўка аднаго, глабальнага, натуральнага, а не штучна створанага эмбарга? Звычайна цывілізаваныя краіны, якія залежаць ад той ці іншай вытворчасці, заўсёды маюць варыянт яе замены. Напрыклад, як Савудаўская Арабія, якая памяншае нафтавы складнік у стабільнасці сваёй эканомікі.

Але, на шчасце, Расія не належыць да катэгорыі цывілізаваных краін, а таму, падзенне сыравіннага экспарту па ёй ударыць мацней за ўсялякі новы пакета санкцый.

Назіраем!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках