29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Архангельску зафіксавалі павышаны ўзровень бэта-выпраменьвання

3
У Архангельску зафіксавалі павышаны ўзровень бэта-выпраменьвання

Што яшчэ хаваюць расейскія ўлады пасля ядзернага выбуху на сакрэтным палігоне?

14 жніўня на сайце Greenpeace была апублікаваная навіна аб тым, што «дзяржаўныя органы распаўсюджваюць у СМІ няпоўную інфармацыю аб радыеактыўным забруджванні ў Архангельскай вобласці», паведамляе выданне «Северные новости».

У паведамленні гаворыцца, што да насельніцтва не была данесеная інфармацыя, што «Расгідрамет зафіксаваў павышаны ўзровень не толькі гама-, але і бэта-выпраменьвання, прычым не толькі ў Северадвінску (8 жніўня), але і ў Архангельску ў выглядзе ападкаў (узровень вырас 9 жніўня, значэнні заставаліся падвышанымі 10 і 11 жніўня).

Акрамя таго, расейскае аддзяленне Greenpeace адзначае, што дагэтуль не апублікаваная інфармацыя, якія менавіта радыеактыўныя рэчывы патрапілі ў навакольнае асяроддзе ў выніку выбуху 8 жніўня на вайсковым палігоне ў Нёнаксе.

І падкрэслівае, што дагэтуль не атрыманыя адказы на афіцыйныя звароты, адпраўленыя ў Расспажыўнагляд і Расгідрамет у дзень трагедыі. Зафіксаваныя значэнні не высокія, але гэта значэнні за дзясяткі кіламэтраў ад месца выбуху, акрамя таго важна разумець, якія менавіта радыенукліды патрапілі ў навакольнае асяроддзе.

Ад гэтага залежыць назапашванне ў навакольным асяроддзі і ўплыў на прыроду ды чалавека. Бліжэй да месца трагедыі ўзровень радыеактыўнага забруджвання можа быць вышэйшы, і там таксама жывуць людзі.

Таксама важна высветліць, ці адбылося забруджванне акваторыі. Хаваць інфармацыю аб радыеактыўным забруджванні ад людзей папросту неймаверна, - каментуе сітуацыю экспэрт расейскай філіі Greenpeace Рашыд Алімаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках