19 красавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Бясконцыя тысячы людзей выйшлі на марш пратэсту ў Ганконгу

2
Фотафакт: Бясконцыя тысячы людзей выйшлі на марш пратэсту ў Ганконгу

Арганізатары чакаюць, што ў акцыі возьмуць удзел блізу 300 тысяч чалавек.

Пратэстоўцы ў Ганконгу, якія ў нядзелю ўдзень сабраліся ў парку Вікторыя на чарговую масавую акцыю, накіраваліся маршам у дзелавы цэнтр горада. Арганізатары чакаюць, што агулам у акцыі пратэсту возьмуць удзел блізу 300 тысяч чалавек, паведамляе ВВС.

Дэманстранты пачалі збірацца ў парку Вікторыя а 15:00 паводле мясцовага часу (07:00 па Грынвічы, 10:00 з Менску), нягледзячы на дождж.

Паліцыя не дала згоды на марш праз боязь з нагоды бяспекі і дазволіла пратэстоўцам заставацца ў парку да вечара. Аднак праз дзве гадзіны пасля пачатку акцыі дэманстранты парушылі забарону: тысячы чалавек пад парасонамі рушылі вуліцамі горада.

Пакуль марш праходзіць мірна, паліцыя не ўмешваецца.

ФОТА: AFP

Раней прадстаўніца Грамадзянскага фронту за правы чалавека Боні Лан у размове з журналістамі назвала адмову ў правядзенні маршу непатрэбным абмежаваннем, і выказала сумнеў, што парк Вікторыя зможа змясціць усіх ахвотных узяць удзел у акцыі.

«Парк Вікторыя проста не ў стане змясціць усіх, бо гэты раён можа змясціць толькі 100 тысяч чалавек, а мы чакаем значна больш удзельнікаў», - сказала яна.

Субота ў Ганконгу прайшла на здзіўленне спакойна - сур'ёзных сутычак не было, і некаторыя дэманстранты сцвярджалі, што берагуць сілы для акцыі ў нядзелю. Яе арганізатары паабяцалі, што нядзельная акцыя будзе мірнай, а за інцыдэнты адказнасць будзе несці паліцыя.

«Я хацеў бы, каб выйшла яшчэ болей людзей. Мы неаднаразова спрабавалі мірна пазначыць нашу пазіцыю. Спадзяюся, урад пачне да нас прыслухоўвацца», - цытуе Франс прэс 30-гадовага ўдзельніка акцыі Рэя Чонга.

Тон заяваў у Пекіне што да пратэстаў, якія не спыняліся ўжо некалькі месяцаў, становіцца ўсё больш рэзкім. Кітайскія ўлады заявілі, што паводзіны дэманстрантаў падобныя на тэрарыстычную актыўнасць.

гісторыя пратэсту

ФОТА: GETTY IMAGES

Дэманстрацыі ў Ганконгу пачаліся ў чэрвені пасля ўнясення закона аб спрошчанай працэдуры экстрадыцыі падазраваных у іншыя краіны, уключаючы мацерыковы Кітай.

У 1997 годзе Ганконг (былая брытанская калонія) быў перададзены пад кіраванне Пекіна паводле дамовы, у адпаведнасці з якой камуністычны ўрад КНР абяцаў не змяняць палітычны і эканамічны лад на востраве і падтрымліваць прынцып «адна краіна - дзве сістэмы».

Спрошчаная працэдура высылкі падазраваных у Кітай пагражае пераследам іншадумцаў у Ганконгу, мяркуюць праціўнікі закона.

Пад ціскам пратэстоўцаў ганконгская адміністрацыя на няпэўны час зняла законапраект з разгляду, але апазіцыя мяркуе, што гэтага недастаткова і патрабуе адклікаць яго канчаткова.

Акрамя таго, пратэстанты патрабуюць адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Ганконга і спынення крымінальных спраў, распачатых супраць некалькіх дзясяткаў чалавек.

У пачатку жніўня блізу 40 затрыманых паўсталі перад судом паводле абвінавачвання ў парушэнні грамадскага парадку і правакацыях. Ім пагражае да 10 гадоў турмы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках