28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шукайце сляды ўрану: супрацоўнік спецслужбаў NATO выклаў версіі надзвычайнага здарэння пад Северадзвінскам

4
Шукайце сляды ўрану: супрацоўнік спецслужбаў NATO выклаў версіі надзвычайнага здарэння пад Северадзвінскам

У Архангельскай вобласці тэставалі прататып «Буравесніка».

Прычынамі дэтанацыі ракетнага рухавіка на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці маглі стаць канструктыўныя праблемы прылады, спрацоўванне сістэмы аварыйнага самазнішчэння альбо вонкавае ўздзеянне. Адпаведны аналіз у гутарцы з Newsader выклаў замежны экспэрт у галіне ядзернай фізікі, які гаварыў на ўмовах ананімнасці, - выхадзец з СССР, які цяпер працуе на адну са спецслужбаў краін-удзельніц NATO.

Ён падзяляе меркаванне шэрагу заходніх калегаў, якія мяркуюць, што 8 жніўня пад Северадзвінскам тэставалі прататып «Буравесніка» – крылатай ракеты з ядзерным рухавіком, якая ў Паўночнаатлантычным саюзе праходзіць пад кодавай назвай SSC-X-9 Skyfall. На яго думку, для таго, каб давесці ракету да стану гатоўнасці да палёту, расейскім распрацоўнікам на этапе выпрабаванняў давялося б сутыкнуцца са шматлікімі аварыямі – непазбежнымі для такіх працэсаў.

Тры версіі

Калі гаворка ідзе аб тэхнічных непаладках у самім ядзерным рэактары, павінна было адбыцца «выбуховае разбурэнне актыўнай зоны», адзначыў спецыяліст. «У гэтым выпадку прычынай выбуху з'яўляюцца цеплавыя напружанні ў стрыжні. Для вонкавага назіральніка гэта будзе выглядаць хутчэй як хуткае гарэнне, а не выбух», - распавёў наш суразмоўца, дадаўшы, што вонкава гэта было б падобна на ўзгаранне фосфару.

Другая версія - «разбурэнне рэактара прыладай бяспекі». Тут мяркуецца спрацоўванне «аўтаматычнага падрыву», якое вонкава павінна было б выглядаць як «выбух без агню або з малой колькасцю бачнага полымя», сказаў аналітык. «Але аўтападрыў не павінен быў спрацаваць па-за палётам», - дадаў ён.

Трэці сцэнар можа быць звязаны з «вонкавым выбухам», не звязаным з самім вырабам. «SSC-X-9 проста ляжала, а побач нешта выбухнула і разбурыла актыўную зону», - заявіла наша крыніца.

Сцэнар няспраўнага рэактара

Калі прытрымлівацца версіі аб няспраўнасці рухавіка, то магчымыя былі, на думку экспэрта, наступныя варыянты развіцця сітуацыі.

Па-першае, выбух мог адбыцца ў выпадку «вывядзення стрыжня бяспекі» - у штатным або няштатным парадку. У апошнім выпадку гэта магло б здарыцца пры перамяшчэнні вырабу. «Транспартаванне або захоўванне перадкрытычнага рэктара без стрыжня бяспекі было б дзіўнай практыкай. Але калі выбух адбыўся ў месцы, якое не прадугледжвае выпрабаванні, то гэта вельмі магчымы варыянт» – - дапусціў навуковец.

Па-другое, магла разбурыцца «паліўная трубка» - параўнальна далікатны элемент дыяметрам дзевяць міліметраў. Калі б яна трэснула, яе аскепкі вынесла б струменем паветра, аднак пры закаркаванні канала дэталі маглі б затрымацца ў ім і прывесці да перагрэву. У такім выпадку, сцвярджае экспэрт, «можна гарантаваць цеплавую аварыю канала» з наступнай дэтанацыяй усёй канструкцыі.

Да аналагічнага зыходу, на думку навукоўца, маглі прывесці ўсякія іншыя староннія прадметы, якія выпадкова трапілі ў «цягавыя каналы». «У выпадку, калі забіта шмат каналаў, магчыма іх цеплавое разбурэнне ад узаемнага нагрэву, страта цягі, страта астуджэння каналаў паветрам, другасны перагрэў каналаў і гэтак далей» – сказаў ён, дадаўшы, што ахоўную ролю магла б адыграць устаноўленыя перад каналамі краты, аднак невядома, ці меліся яны ў гэтай канструкцыі.

Нарэшце, спецыяліст не выключыў збой электронікі пры вывядзенні высоўных стрыжняў, якія адказваюць за хуткасць ядзерных рэакцый.

Экспэрт парэкамендаваў цяпер сачыць за паказаннямі «станцый радыеметрычнага кантролю з перапампоўваннем паветра праз аспіратары». «Паліўныя трубкі рэактара ўтрымліваюць узбагачаны ўран у выглядзе двухвокісу. Шукайце яго сляды», - раіць ён.

Навуковец падкрэсліў, што мы маем справу не з ядзерным выбухам, а з выкідам «радыеактыўнага керамічнага пылу – хімічна і механічна вельмі стойкага».

«Я быў бы здзіўлены, калі б для запуску вашай пацешнай ракеты спатрэбілася менш за пяць аварый рэактара або больш за дваццаць. Гэта рэальныя колькасці, і я раю іх прыняць», - сказаў на заканчэнне экспэрт.

Лёс «ліквідатараў»

Раней ад крыніцы ў Архангельскай вобласці стала вядома аб тым, што рэгіянальныя ўлады наважылі спыніць адпраўку лекараў Архангельскай абласной клінічнай лякарні на радыелагічнае абследаванне ў Маскву, куды іх павінны былі накіроўваць пасля кантакту з пацыентамі з заражанага радыяцыяй вайсковага палігона пад Северадзвінскам. Паводле звестак нашага суразмоўцы, гэта адбылося пасля таго, як у аднаго з медыкаў, якія непасрэдна кантактавалі з пацярпелымі ад выбуху ядзернай прылады ў Белым моры, выявілі радыяцыйнае заражэнне.

Тыднем раней менавіта гэтая, згаданая вышэй крыніца, раскрыла для нас звесткі аб тым, што супрацоўнікі санітарнай авіяцыі і медыкі ў Архангельскай абласной клініцы не былі апавешчаныя аб радыяцыйным заражэнні асоб, якіх яны прынялі пасля аварыі на палігоне. Усіх медыкаў, з ягоных слоў, супрацоўнікі ФСБ абавязалі падпісаць дакументы аб неразгалошванні. Пазней - ужо незалежна ад Newsader - аналагічная інфармацыя была апублікаваная ў The Moscow Times са спасылкай на кіроўны склад клінікі. З аповедаў супрацоўнікаў, у абласную лякарню пацыентаў даставілі ў аголеным выглядзе, а яны былі абгорнутыя ў празрыстыя пластыкавыя матэрыялы.

Напярэдадні СМІ апублікавалі зроблены схаванай камерай відэазапіс, на якім вайсковец у гутарцы з жыхарамі вёскі Нёнаксы заявіў аб тым, што 8 жніўня на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці падчас выпрабаванняў выбухнуў ракетны рухавік, які працуе на ядзерных ізатопах. Падчас гутаркі з занепакоенымі сялянамі вайсковец запэўніў іх у адсутнасці радыеактыўнай пагрозы для насельніцтва і прызнаўся, што пад Северадзвінскім вайсковыя тэсты такога кшталту праходзілі і раней, хоць пра гэта ніколі не паведамлялася. Ён заклікаў мясцовых жыхароў не набліжацца да ачэпленага раёна ўзбярэжжа, куды пасля аварыі выкарыстанае пры выпрабаваннях абсталяванне было адкінутае хвалямі.

Ядзерныя акумулятары

8 жніўня на вайсковым палігоне пад Северадзвінскам выбухнуў, як паведамляла Мінабароны, «вадкасны рухавік». У выніку здарэння загінулі пяцёра спецыялістаў Расатама і двое вайскоўцаў. Расейскія навукоўцы заявілі аб выпрабаванні ядзернай прылады.

Згодна з Расгідраметам, радыяцыйны фон у Северадзвінску цягам некалькіх гадзін пасля выбуху ядзернай прылады перавышаў норму ў 4-16 разоў. Гэтая інфармацыя адпавядае звесткам, першапачаткова пададзеным на сайце северадзвінскай адміністрацыі. Пазней улады Северадзвінска выдалілі інфармацыю аб скачку радыяцыі, патлумачыўшы, што «сітуацыяй займаецца Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі». Улады запэўніваюць, што цяпер фон нармалізаваўся. Мінабароны з самага пачатку адмаўляла факт радыеактыўнага заражэння.

The New York Times са спасылкай на амерыканскую выведку паведаміла, што выбух адбыўся пры выпрабаванні прататыпа крытай ракеты з ядзерным рухавіком «Буравеснік» - SSC-X-9 Skyfall паводле класіфікацыі NATO. Аналагічную інфармацыю агучыў прэзідэнт ЗША Дональда Трамп, дадаўшы, што ЗША «многае даведаліся» з расейскай катастрофы і што амерыканцы валодаюць больш дасканалымі тэхналогіямі ў гэтай галіне. Агенцтва Reuters паказала, што інцыдэнт, які адбыўся ў Белым моры, звязаны з праграмай гіпергукавых крылатых ракет.

15 жніўня «Известия» паведамілі, што выбух на палігоне ў Архангельскай вобласці адбыўся пры працы над перспектыўным паскаральнікам - новай вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкай, на борце якой былі змантаваныя «ядзерныя батарэйкі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках