19 красавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе сабраць дзіця школу ў Беларусі і Польшчы

8
Колькі каштуе сабраць дзіця школу ў Беларусі і Польшчы

Журналісты параўналі кошты.

1 верасня абяцае бацькам школьнікаў не толькі гаму складаных эмоцый, але і некаторыя абавязковыя выдаткі. Дакладней абавязковым будзе спіс пакупак, а выдаткаваная сума шмат у чым залежыць ад нашай прадпрымальнасці. Аднак, на агульнае меркаванне, сабраць дзіця ў школу – ўсё адно дорага.

Myfin.by параўноўвае кошты набору школьніка ў Беларусі і суседняй Польшчы.

Летась была апублікаваная цікавая статыстыка аб тым, колькі каштуе абавязковы набор тавараў для школы ў розных краінах, і якую частку сярэдняга заробку давядзецца за гэта аддаць:

на аднаго беларускага школьніка ў 2018 годзе прыпадала $112,

ва Украіне $70,

у Расеі $125,

у Польшчы $75

У кошце школьнага набору мы ўвайшлі ў пяцёрку самых дарагіх краін (з 22 прадстаўленых) і ў грашовым эквіваленце, і ў адсотках. Статыстыкі на 2019 года яшчэ няма, але школьныя тавары ў агульнай масе не патаннелі.

З заявы МАРГ, усё неабходнае для школы ў 2018 годзе каштавала ад 145 рублёў да 890 рублёў. Сёлета максімальная лічба такая ж, мінімальная не агучаная.

Прадстаўнікі Беллегпрама паведамляюць, што кошт камплекта адзення і абутку дзелавога стылю пачынаецца ад 157 рублёў для малодшых школьнікаў і ад 178 рублёў для старшакласнікаў. Сярэдні кошт прыкладна ў 2-2,5 разы вышэйшы.

Што абавязкова трэба набыць для школы?

Склад «школьнага спажывецкага кошыку» з году ў год змяняецца, але не прынцыпова. Дакладную інфармацыю звычайна выдаюць на бацькоўскім сходзе ў канцы навучальнага года.

Школьніку спатрэбяцца:

мінімум 1 камплект адзення дзелавога стылю (у рэальнасці 2 камплекты і 2-4 кашулі ці блузкі);

ранец, торба ці прыдатны для школы заплечнік;

зменны абутак;

спартовы абутак і адзенне для ўрокаў фізкультуры;

шырокі спіс канцылярскіх прыладаў;

фарбы, алоўкі і іншыя прадметы для творчасці;

пеналы і іншыя дапаможныя прадметы.

У старэйшых класах знікаюць фарбы, але з'яўляюцца іншыя выдаткі. Верхнюю вопратку, абутак і прадметы ўжытку ў школьны спіс не дадаём.

Асноўная маса патрэбнага школьнікам - не дэфіцыт. Усё можна знайсці ў крамах, на школьных кірмашах і ў сеткавых прадаўцоў. Тавараў, якія варта купляць менавіта ў Беларусі, няшмат - толькі дзённік і некаторыя сшыткі.

Чым прыцягваюць закупы ў Польшчы

Альтэрнатывай айчынным прадаўцам можа быць заказ праз інтэрнэт за мяжой, напрыклад на Аліэкспрэс. Аднак не кожны набудзе рэч для дзяцей, якую не пакратае рукамі. Акрамя таго - танныя тавары без сур'ёзнай пераплаты могуць ісці 30-60 дзён.

Ехаць на закупы ў цэнтральныя і заходнія краіны Еўропы, дзе патрабаванні да якасці вышэйшыя, дзеля школьнага набору нерэнтабельна.

А Польшча - гэта блізка і хутка, шоп-туры на выхадныя стартуюць з частатой прыгарадных аўтобусаў. У Польшчы таксама пачаліся распродажы для школьнікаў, з коштамі можна азнаёміцца ў інтэрнэце.

Гэта выгадна?

Для параўнання возьмем кошты ў «Бусліку», на школьных кірмашах і ў інтэрнэце. Цэны Польшчы глядзім у буйных сетак: Aldi, Auchan, Pepco, Carrefour.

У гэтым параўнанні Польшча амаль у паўтара разы таннейшая. Хоць у абодвух выпадках журналісты бралі мінімальныя кошты падчас акцый, польскія распродажы прыкметна выгаднейшыя за айчынныя.

У параўнанне не ўвайшлі дробныя тавары накшталт вокладак для сшыткаў. Яны дрэнна падыходзяць для статыстыкі, бо занадта разнастайныя па вонкавым выглядзе і якасці. Звычайна ў Польшчы ўсё гэта таннейшае, але некаторыя кошты ніжэйшыя ў нас.

Яшчэ адзін плюс на карысць закупаў - заўсёднікі польскіх рынкаў умеюць знаходзіць мінімальныя кошты ў невялікіх крамах, якія звычайна не рэкламуюць свае кошты ў інтэрнэце.

Абгрунтаваная выснова - тым, хто хоча зэканоміць на падрыхтоўцы дзіцяці да школы, асабліва, калі ён не адзін, больш выгадна ехаць «на закупы ў Польшчу».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках