25 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CША рассакрэцілі першую справаздачу сваёй выведкі пра Чарнобыльскую катастрофу

2
CША рассакрэцілі першую справаздачу сваёй выведкі пра Чарнобыльскую катастрофу

Амерыка не верыла ў афіцыйныя звесткі.

Архіў нацыянальнай бяспекі ЗША рассакрэціў адзін з дакументаў выведкі што да аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, піша «УНІАН».

Згодна з апублікаваным на сайце арганізацыі сакрэтным паведамленнем ад 2 траўня 1986 года на імя дзяржсакратара ЗША, выведка ЗША сумнявалася ў праўдзівасці афіцыйных паведамленняў СССР аб колькасці ахвяр аварыі.

«Уся супольнасць выведнікаў уважае за лухту, быццам загінулі толькі два чалавекі», - гаворыцца ў дакуменце.

У ЗША не маглі паверыць у такую інфармацыю пры вялізных маштабах разбурэння.

«Звычайная дзённая змена на савецкім рэактары РБМК-1000 налічвае блізу 100 чалавек. Падчас начной змены дзяжураць 25-35 чалавек. Паколькі 3-і і 4-ы энэргаблокі размешчаныя блізка адзін да аднаго, колькасць людзей вакол рэактара ўдзень магла налічваць да 200, а ўначы - да 70 чалавек», - адзначаецца ў дакуменце.

На думку амерыканскіх выведнікаў, улічваючы маштаб інцыдэнту, большасць персаналу павінны былі адразу эвакуяваць, але дзеля змяншэння наступстваў катастрофы пэўныя групы ўсё адно заставаліся б ля рэактара.

«Здымкі паказваюць пажарныя брыгады ля рэактара, і гэта пацвярджае здагадку, што для рэагавання на інцыдэнт былі ўцягнутыя дадатковыя рэсурсы», - адзначаюць аўтары дакумента.

Амерыканскія выведчыкі мяркуюць, што такая колькасць пажарных павінна было прысутнічаць на ЧАЭС яшчэ да інцыдэнту. Маштабы разбурэння прымусілі амерыканскую выведку выказаць здагадку, што ўсе, хто быў ля рэактара, загінулі.

«Улічваючы маштаб разбурэння, які назіраецца на здымках месца здарэння, нам здаецца, што ўсе, хто знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці да выбуху 4-га энэргаблока, альбо памерлі, альбо атрымалі смяротныя дозы радыяцыйнага апраменьвання», - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках