28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з коштамі кватэр у Менску і рэгіёнах

9
Што адбываецца з коштамі кватэр у Менску і рэгіёнах

Ці выгадна цяпер набываць кватэру?

Дзе ў Беларусі квадратны метр жылля сёння самы дарагі і самы танны? Пра гэта ў каментары myfin.by распавёў Арцём Сахарэвіч, аналітык партала Realt.by.

- Цяпер летняя пара, якая па-рознаму адбіваецца на пакупніках і прадаўцах. Як правіла, прадаўцы больш схільныя сезоннасці праз адпускны перыяд. Нейкая частка з іх адыходзіць ад спраў - не сочаць за рынкавай сітуацыяй і могуць не падтрымліваць актуальнасць сваіх аб'яваў. Праз гэта крыху скарачаецца агульны выбар кватэр.

Што тычыцца пакупнікоў, то на іх сезонны фактар адбіваецца ў меншай ступені. Яны ўсё адно застаюцца на рынку, а да канца лета мы бачым нават невялікі ўсплёск угодаў. Для тых, у каго ёсць дзеці школьнага ўзросту, прынцыпова важна ўкласці ўгоду да пачатку навучальнага года.

Сёлета ёсць яшчэ адна прычына для актывізацыі попыту - з 14 жніўня Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання. І хоць само зніжэнне невялікае - на 0,5 адсотка, пэўны імпульс рынку на 1-1,5 месяца яно дасць.

Аб коштах у Менску

Станоўчая дынаміка коштаў як на першасным рынку, так і на другасным, назіраецца з пачатку года. Прычым кватэры ў новабудоўлях даражэюць бесперапынна ўжо досыць доўга. Апошні раз мы бачылі «мінус» за тыдзень яшчэ ў сярэдзіне красавіка.

Што тычыцца другаснага рынку, там рост не так яскрава выяўлены. Але ўсё ж кошты павольна ідуць уверх. І цяперашні ўзровень сярэдняга кошту прапановы - 1357 даляраў за «квадрат» на гэты момант з'яўляецца самы высокім з сярэдзіны 2015 года. Гэта чатырохгадовы максімум.

Разбежка ў сумах, якія ў апошні месяц плацілі за кватэры ў Менску, была 10-кратнай. Так, за тры самыя дарагія кватэры заплацілі 330-360 тысяч даляраў, а за самыя танныя маласямейкі ў Чыжоўцы і мікрараёне Паўднёвы Захад усяго 30 тысяч.

Сітуацыя ў рэгіёнах

Развіццё падзей на рэгіянальных рынках жылля агулам нагадвае Менск. Ёсць невялікае павышэнне коштаў за другі квартал у большасці гарадоў краіны. Але былі і такія, дзе кошты знізіліся. Гаворка ідзе пра Гомель, Пінск, Ліду, Баранавічы, Бабруйск і Наваполацк.

Самыя дарагія кватэры на сёння ў Берасці і Салігорску, дзе квадратны метр каштуе 720-740 даляраў. А самае бюджэтнае жыллё ў Бабруйску, Мазыры і Воршы - 400-450 даляраў за «квадрат».

Агулам у рэгіянальных цэнтрах жылая нерухомасць удвая таннейшая, чым у сталіцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках