19 красавiка 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі згубленую частку старажытнай Зямлі

1
Навукоўцы знайшлі згубленую частку старажытнай Зямлі

Спецыялісты вывучылі 23 узоры звышглыбокіх дыяментаў.

У нетрах Зямлі знойдзеныя прыкметы старажытнага рэзервуара магмы, узрост якога блізкі да ўзросту Месяца. Такое адкрыццё зрабілі навукоўцы Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, піша lenta.ua.

Яны вывучылі 23 узоры звышглыбокіх дыяментаў, якія апынуліся на паверхні пасля магутных вывяржэнняў вулканаў. Спецыялісты прааналізавалі ізатопны склад гелію, які змяшчаецца ў гэтых дыяментах.

Выявілася, што склад ізатопаў падобны на склад газаў, якія існавалі яшчэ да сутыкнення Зямлі і Месяца.

Высветлілася, што ў нетрах знаходзіўся рэзервуар са старажытным рэчывам, якое не змянялася блізу чатырох мільярдаў гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках