18 красавiка 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Сотні жыхароў Віцебска бралі штурмам новы сэканд-хэнд

63
Відэафакт: Сотні жыхароў Віцебска бралі штурмам новы сэканд-хэнд
ФОТА: VKURIER.BY

Ужо за паўгадзіны да адкрыцця пад дзвярыма крамы сабраўся вялізны натоўп.

17 жніўня ў Віцебску адкрылася новая крама - адзін з самых вялікіх сэканд-хэндаў у горадзе, піша «Витебский курьер».

За паўгадзіны да адкрыцця каля дзвярэй гандлёвага пункта сабраўся вялікі натоўп людзей.

Новая крама таннага адзення размясцілася на вуліцы Леніна ў памяшканні былога мэблевага салона. Плошча крамы - блізу 350 квадратных метраў.

ФОТА: VKURIER.BY

Напярэдадні восеньскага сезону і новага навучальнага года самым вялікім попытам у пакупнікоў карысталіся курткі, вятроўкі, гарнітуры, штаны, спадніцы, швэдры, кашулі і блузы. Ну а дзіцячая вопратка была наогул па-за канкурэнцыяй.

- Для бацькоў - гэта сапраўды выйсце, - распавяла адна з пакупніц і дадала, што яе сціплага заробку медсёстры не стае на тое, каб рэгулярна купляць свайму маленькаму сыну новыя рэчы.

ФОТА: VKURIER.BY

А для студэнткі Анастасіі сэканд-хэнд - ледзь не адзіная магчымасць добра апранацца:

- Галоўная перавага сэканда - гэта, вядома, кошты. Тут можна сярод адкрытага барахла знайсці стыльную вопратку за капейкі.

Ужо даўно апранаецца ў сэканд-хэндах і 23-гадовы Цімафей:

- Нічога заганнага ў гэтым няма, таму як прадаюцца там рэчы часам нават лепшыя, чым у буціках. Да таго ж сам працэс пошуку ў горах адзення дастаўляе масу задавальнення. У мяне шмат сяброў, якія ў сэканды ходзяць выключна за рэдкасць.

ФОТА: VKURIER.BY

У дзень адкрыцця першыя 100 пакупнікоў атрымалі падарункі: пачак пральнага парашка і флакон вадкага мыла. А для тых, хто зрабіў куплю ад 25 рублёў у чэку, далі купон на бясплатную каву.

ФОТА: VKURIER.BY

Для даведкі. Паводле звестак Белстата, за апошнія 10 гадоў імпарт сэканд-хэнду вырас больш чым утрая. Напрыклад, у 2018 годзе ў Беларусь гэтай прадукцыі было завезена 47,4 тысяч тон на суму $74,3 млн. У першым квартале 2019 года завезлі ўжо 10,7 тысяч тон.

Усяго за апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусь увезена былога ў выкарыстанні адзення на $269,2 млн, што параўнальнае з сумай дзяржаўнай падтрымкі Аршанскага ільнозавода.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках