24 красавiка 2024, Серада, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна выйшла замуж

1
Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна выйшла замуж
ФОТА: INSTAGRAM @POSLUSHNICA

Урачыстасць прайшла ў Дамашанах пад Менскам.

Зусім нядаўна СМІ пісалі, што алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна рыхтуецца да вяселля з вялікай колькасцю гасцей, а з'яўлення на свет першынца чакае ў канцы восені. І ў гэты выходны бойфрэнд Марцін Ягер, швейцарскі біятланіст, стаў яе мужам. Вяселле адбылося ў Дамашанах (Смалявіцкі раён Менскай вобласці), піша tut.by.

ФОТА: INSTAGRAM @POSLUSHNICA

Нагадаем, 34-гадовая беларуская біятланістка ў чэрвені 2018 года аб'явіла аб завяршэнні прафесійнай кар'еры ў біятлоне. Апошні раз яна выступіла ў «выставачнай» «Гонцы легенд» у Раўбічах у лютым гэтага года, калі з вялікага спорту праводзілі яе і Дар'ю Домрачаву.

Акрамя алімпійскага золата 2018 году ў эстафеце, Надзея здабыла кубак свету ў індывідуальных гонках, 6 разоў падымалася на п'едэстал у індывідуальных кубкавых гонках і 7 разоў - у кубкавых эстафетах. Акрамя таго, яна была бронзавым прызёрам Гульняў у Сочы.

Аднойчы Надзея распавядала пра жаданне мець вялікую сям'ю, мінімум з чатырма дзецьмі, пасля заканчэння кар'еры.

Вядома, што на наступны дзень пасля здабычы залатога медаля ў 2018 годзе Скардзіна сустрэла ў Пхенчхане будучага мужа - швейцарскага біятланіста Марціна Ягера. Тады ж дзяўчына прызналася: «Шчаслівая, што магу знаходзіцца побач, што мы плануем сям'ю. З ім я адчуваю сябе камфортна. Гэта мой чалавек».

ФОТА: INSTAGRAM @POSLUSHNICA

31-гадовы Марцін Ягер пачынаў кар'еру ў лыжных гонках і ўзяў срэбра ЧС у катэгорыі U23 у 2010, але пазней перайшоў у біятлон. Там яго вынікі далёкія ад паказчыкаў Скардзіны: на Алімпіядзе, на якой пазнаёмілася пара, Ягер так і не выступіў, найлепшы вынік у кар'еры на Кубку свету - 14-е месца ў спрынце ўжо сёлета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках