17 красавiка 2024, Серада, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: Набліжаныя Мадуры вядуць сакрэтныя перамовы з ЗША

4
AP: Набліжаныя Мадуры вядуць сакрэтныя перамовы з ЗША
ФОТА: REUTERS

Лідары сацыялістычнай партыі Венесуэлы рыхтуюцца да змены ўлады.

ЗША ўступілі ў таемныя перамовы з адным з лідараў сацыялістычнай партыі Венесуэлы Дзьёсдада Кабельё. Пра гэта паведамляе ўночы 19 жніўня, інфармагенцтва AP са спасылкай на высокапастаўленыя ананімныя крыніцы ў адміністрацыі Трампа. Як і некаторыя іншыя набліжаныя ўзурпатара Нікаласа Мадура, Кабельё разлічвае пазбегнуць санкцый у выпадку, калі падтрымае змену ўлады ў Каракасе, паведамляе dw.com.

Паводле інфармацыі AP, Кабельё, які ўважаецца за другога паводле магутнасці чалавека ў Венесуэле, у мінулым месяцы сустракаўся з асобай, блізкай да адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Другая сустрэча такога кшталту цяпер знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі.

Раней улады ЗША абвінавачвалі Кабельё ў датычнасці да маштабнай карупцыі, гандлю наркотыкамі і нават пагрозам смерці ў дачыненні да аднаго з дзейных сэнатараў. У адпаведнасці з гэтым суразмоўца агенцтва падкрэсліў, што ЗША ні ў якім разе не разглядае яго як пераемніка Мадуры. Наадварот, мэтай гэтых перамоў з'яўляецца ўзмацненне ціску на рэжым Мадуры праз стымуляванне барацьбы за ўладу ўнутры кіроўнай партыі.

Санкцыі ЗША супраць урада Венесуэлы

На момант публікацыі артыкула сам Кабельё ніяк не пракаментаваў сітуацыю. Аднак адзін з ягоных асістэнтаў пацвердзіў, што ЗША ўжо неаднаразова спрабавалі наладзіць з ім кантакт. Пры гэтым Кабельё сустракаецца з амерыканцамі толькі з дазволу прэзідэнта, дзеля таго, каб дамагчыся скасавання санкцый, падкрэсліў суразмоўца агенцтва.

У жніўні 2019 года ЗША ўвялі ў дзеянне новы пакет санкцый супраць дзейнай улады ў Венесуэле, аб'ектам якіх сталі змешчаныя ў ЗША актывы усіх чальцоў урада Мадура. Акрамя таго, гэтыя санкцыі павінны будуць ударыць па кампаніям трэціх краін, якія працягваюць падтрымліваць службовыя сувязі з рэжымам Мадуры.

З некаторых звестак, міністр абароны Венесуэлы Уладзімір Падрына і кіраўнік МУС краіны Нестар Рэвероль таксама знаходзяцца ў ліку набліжаных Мадуры, якія вядуць за яго спінай перамовы з амерыканцамі пра ўмовы змены ўлады ў краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках