24 красавiка 2024, Серада, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Брытаніі заявіў пра гатоўнасць кінуць выклік РФ у Афрыцы

3
Генштаб Брытаніі заявіў пра гатоўнасць кінуць выклік РФ у Афрыцы

Асаблівая роля адводзіцца контрвыведцы.

Кіраўнік Генштаба Вялікабрытаніі Нік Картэр у інтэрв'ю газеце The Times заявіў аб тым, што Лондану трэба ўзмацняць вайсковую прысутнасць у Афрыцы, каб перашкодзіць Расеі ўключыць гэты рэгіён у сваю сферу ўплыву, паведамляе РБК.

Са слоў Картэра, вайсковая дапамога краінам Афрыкі і адпраўка туды невялікіх паводле колькасці элітных атрадаў для барацьбы з тэрарызмам дазволіць зрабіць так, каб краіны, якія развіваюцца «арыентаваліся хутчэй на Захад, а не на групу Вагнера».

ПВК Вагнера, як пісаў РБК, звязаная з расейскім бізнэсоўцам Яўгенам Прыгожыным. Яе меркаваны камандзір Дзмітрый Уткін з'яўляецца генеральным дырэктарам «Канкорд мэнэджмэнт і кансалтынг» - кіроўнай кампаніі рэстараннага холдынгу Прыгожына.

Упершыню, як распавядалі крыніцы РБК, група Вагнера з'явілася на Блізкім Усходзе незадоўга да таго, як Расея стала афіцыйна разгортваць свае вайсковыя базы ў Сірыі. У групе служылі амаль 2,5 тысяч чалавек. Аб удзеле ПВК Вагнера ў сірыйскай кампаніі першай паведаміла «Фантанка» ў кастрычніку 2015 года. Як сцвярджалі «Фонтанка» і The Wall Street Journal, байцы Вагнера таксама бралі ўдзел у баях на паўднёвым усходзе Украіны на баку самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

На афіцыйным узроўні існаванне ПВК не прызнаецца. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пасля з'яўлення Уткіна на прыёме ў Крамлі ў гонар святкавання Дня герояў Айчыны заявіў, што не ведае, чым вядомы гэты чалавек.

Кажучы пра Расею, Картэр прызнаў, што «пагроза з боку Масквы матэрыялізавалася значна хутчэй, чым меркавалі брытанскія экспэрты ў 2015 годзе».

«Яны сталі сапраўднымі майстрамі ў маніпуляванні інфармацыйным полем і ў імкненні выдаць свой пункт гледжання за праўду. Яны вельмі пісьменна дзейнічаюць у кіберпрасторы. І я думаю, што яны добра навучыліся пераконваць іншыя краіны, што Расея для іх з'яўляецца найлепшым хаўруснікам, чым краіны Захаду», - адзначыў вайсковы начальнік.

Са слоў Картэра, не зусім зразумела, што з гэтым цяпер рабіць. Заходнія дэмакратыі, сказаў ён, павінны прыдумаць спосабы абароны праўды і знайсці метады барацьбы з тымі, хто вядзе падрыўную дзейнасць. Асаблівую ролю Картэр надаў контрвыведцы.

«Метады вядзення барацьбы мяняюцца, і брытанскае войска павінна мадэрнізавацца пры дапамозе тэхналогій, якія прывялі да гэтай эвалюцыі», - дадаў кіраўнік Генштаба.

Картэр, які за гады вайсковай кар'еры служыў у Нямеччыне, былой Югаславіі, на Кіпры, стаў кіраўніком Генштаба Вялікабрытаніі ў 2014 годзе. У апошнія гады ён не раз заяўляў пра патрэбу мадэрнізаваць войска Злучанага Каралеўства, у тым ліку з улікам кіберпагроз з боку Расеі.

У студзені 2018 года Картэр падрыхтаваў даклад, у якім гаварылася, што Вялікабрытанія з яе узроўнем фінансавання ўзброеных сілаў не здольная справіцца з пагрозай гібрыднай вайны з боку Расеі, Кітая ды Ірана. Асаблівае месца ў дакуменце была нададзенае магчымым кібератакам у дачыненні як да вайсковага, так і цывільнага насельніцтва.

Картэр таксама абвінаваціў Расею ў тым, што яна непрапарцыйна ўзмацняе свае сілы для вайны за мяжой. Паводле ягоных слоў, Вялікабрытанія не ў стане цяпер супрацьстаяць вайсковай тэхніцы, якой Масква «выхваляецца ў Сірыі». «Наша здольнасць наносіць папераджальныя ўдары і адказваць на пагрозы іншых краін сыдзе на нішто, калі мы будзем адставаць ад нашых апанентаў», - заявіў ён тады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках