28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Republic: У сям'і былога ахоўніка Пуціна знайшлі дом амаль за 7,5 мільёна

1
Republic: У сям'і былога ахоўніка Пуціна знайшлі дом амаль за  7,5 мільёна
АЛЕГ КЛІМЕНЦЬЕЎ

Расейскі генерал жыве ў адным з самых дарагіх і закрытых пасёлкаў на Рублёўцы.

Сям'я былога ахоўніка прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Алега Кліменцьева, цяпер займае пасаду першага намесніка дырэктара Федэральнай службы аховы, валодае домам у закрытым пасёлку "Рачное" на Рублёва-Успенскай шашы ў Падмаскоўі. Кошт нерухомасці, паводле ацэнак, дасягае 500 млн расейскіх рублёў ($7,5 мільёна). Пра гэта гаворыцца ў расследаванні сайта Republic.

"Служба ў ахове прэзідэнта - не толькі прамы шлях у губернатары або кіраўнікі сілавых структур. Былыя ад'ютанты кіраўніка дзяржавы з часам становяцца ўладальнікамі маёнткаў на Рублёва-Успенскай шашы" - піша аўтар расследавання Ілля Раждзественскі.

Як сцвярджаецца ў расследаванні, "Рачны" - "адзін з самых дарагіх і закрытых пасёлкаў на Рублёва-Успенскай шашы". Гаворка ідзе пра некамерцыйнае партнёрства індывідуальных забудоўшчыкаў, за ўдзел у якім рыэлтары, як сцвярджаецца, просяць больш за 4-ы мільярды рублёў. "Выпадковых жыхароў у пасёлку няма, наделы належаць высокапастаўленым палітыкам, сілавікам і бізнэсоўцам" - піша Republic. У "Рачным" ёсць нерухомасць у сям'і кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава.

Дом і надзел, пра які піша Republic, афіцыйна аформлены на жонку Кліменцьева. Дом у "Рачным" жонка Кліменьцьева набыла ў лютым 2014 года. Плошча дома - больш за 750 кв метраў, надзел - больш за 2500 кв метраў. Republic адзначае, што нерухомасць была паказаная ў дэкларацыі генерала. Даходы Кліменцьева за апошнія пяць гадоў, згодна з ягонымі дэкларацыямі, былі ў разы меншыя, чым рынкавы кошт нерухомасці ў "Рачным".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках